Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


Тры дні таму ў тэлеграм-канале «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» з’явілася апытанне: «Калі б вы былі ўладальнікам канала і вашага сваяка ўзялі ў закладнікі і прапаноўвалі адпусціць у абмен на выдаленне канала, што б вы зрабілі?» У нядзелю адміністратар канала патлумачыў: сілавікі затрымалі яго роднага брата-падлетка.

Фото из архива TUT.BY
Фота з архіва TUT.BY

«КДБ Беларусі захапіў і ўтрымлівае ў закладніках няпоўнагадовага роднага брата адміністратара @belzhd_live. Тэрарысты з КДБ вылучылі патрабаванне выдаліць Telegram-канал і спыніць дзейнасць», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным 22 студзеня.

Скриншот канала t.me/belzhd_live
Скрыншот канала t.me/belzhd_live

Як пішуць у канале, 15-гадовага Арцёма трое сутак трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна па крымінальнай справе аб вымагальніцтве, не пускалі да яго ні адваката, ні бацькоў.

Затым, у пятніцу, падлетка вызвалілі з-пад варты і змясцілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках, дзе яго ўтрымліваюць дагэтуль. З яго ўзялі падпіску аб нявыездзе. Крымінальная справа (адміністратар падкрэслівае, што яна сфабрыкаваная) не спыненая.

Скриншот канала t.me/belzhd_live
Скрыншот канала t.me/belzhd_live

Нагадаем, тэлеграм-канал @belzhd_live дзякуючы інсайдарскай інфармацыі са структур чыгункі падчас вайны ва Украіне стаў важнай крыніцай інфармацыі пра перамяшчэнні па Беларусі расійскіх войскаў і ваеннай тэхнікі, перавозкі зброі.