Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  12. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
Читать по-русски


Беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў загінуў 26 студзеня ў баях пад украінскім Вуглядарам. Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» са спасылкай на некалькі ананімных крыніц.

Погибший под Угледаром белорусский доброволец Эдуард Лобов. Фото: t.me/radiosvaboda
Беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў, які загінуў пад Вуглядарам. Фота: t.me/radiosvaboda

Са словаў калегі Эдуарда, Лобаў з пераносным супрацьтанкавым ракетным комплексам «Джавелін» «паляваў» на танкі, але ўступіў у блізкі бой і атрымаў аскепкавае раненне, ад якога неўзабаве памёр.

Эдуард служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля. Апошнія некалькі месяцаў ён быў пад Вуглядарам. Эдуарду было 34 гады.

Лобаў — былы беларускі палітвязень. Ён адседзеў амаль чатыры гады пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Гібель беларуса пракаментавала лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская:

«Сёння стала вядома, што ва Украіне на вайне загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў. Ён быў сапраўды выбітным беларусам, які абараняў Беларусь — і дзяржава „ўзнагародзіла“ яго за гэта статусам палітзняволенага яшчэ ў 2010 годзе. Ён цалкам адбыў свой тэрмін у адной з найгоршых турмаў Беларусі — івацэвіцкай калоніі „Воўчыя норы“. Эдуард выйшаў на волю толькі праз 4 гады, бо адмаўляўся пісаць прашэнне на памілаванне. Пасля 24 лютага 2022 былы палітвязень узяў у рукі зброю, каб абараняць Украіну ад расійскіх захопнікаў. На гэтай вайне гінуць беларусы, якія маглі б яшчэ доўга жыць і рабіць нашую краіну лепшай. Але злачынныя рэжымы вырашылі інакш. Мы не забудземся Эдуарда Лобава. Ён назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах».

Нагадаем, 26 студзеня ў Кіеве прайшоў марш памяці загінулых за Украіну беларусаў. Яго ўдзельнікі неслі транспарант з прозвішчамі больш чым 30 чалавек, якія аддалі свае жыцці ў перыяд з 2014 да 2022 года.