Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  2. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  3. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  11. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  14. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


Інстытут сацыялогіі апублікаваў вынікі апытання пра тое, якія святы і памятныя даты найбольш значныя для жыхароў Беларусі. Маніторынг праводзіўся яшчэ летась праз анкетнае апытанне ў Мінску, абласных гарадах, некаторых райцэнтрах і вёсках, у ім паўдзельнічалі больш чым 1800 чалавек. Вынікі паказалі, што ў топе ў беларусаў знаходзяцца традыцыйныя рэлігійныя святы.

Корзина с пасхальными яйцами. Фото: pixabay.com, использовано в качестве иллюстрации
Кошык з велікоднымі яйкамі. Фота: pixabay.com, выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі

Удзельнікам задалі два пытанні: агульнае — пра самыя значныя святы і памятныя даты, а таксама асобнае — пра самыя значныя дзяржаўныя святы.

На першым месцы сярод святаў у цэлым па выніках апытання аказаўся Вялікдзень (каталіцкі і праваслаўны). Яго выбралі 74,7% рэспандэнтаў. Прычым ён значны для ўсіх узростаў, але больш за ўсё — для найстарэйшых: ва ўзросце 18−29 гадоў Вялікдзень згадалі 60,8% апытаных, 30−49 гадоў — 73,4%, старэйшыя за 50 гадоў — 81,3%. Таксама Вялікдзень прыкметна папулярнейшы ў жанчын (82,2%), чым у мужчын (65,1%).

На другім радку рэйтынгу аказаўся Новы год. Яго згадалі 72,1% рэспандэнтаў, і гэтае свята прыкладна аднолькава важнае для абодвух полаў і ўсіх узростаў.

Трэцім найбольш значным святам рэспандэнты назвалі Раство Хрыстова (71,6%). Гэтае свята важнейшае для жанчын (79,5%), чым для мужчын (61,6%), і папулярнейшае сярод людзей, старэйшых за 50 гадоў (77,5%), чым сярод моладзі 18−29 гадоў (57,6%).

Таксама многія рэспандэнты адзначылі значнасць Радаўніцы — 57,6%. Яна, зноў жа, менш значная для мужчын (47,3%) і моладзі (39,2%), чым для жанчын (64,6%) і людзей, старэйшых за 50 гадоў (68,2%).

Больш чым палова апытаных таксама згадалі Міжнародны жаночы дзень (54,9%) і Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Беларусі (51,4%). Дзень 8 сакавіка важнейшы для жанчын, чым для мужчын (60,4% супраць 47,9%), але, што цікава, папулярнейшы ў моладзі (60,8%), чым у людзей пасля 50 гадоў (50,1%). А вось 23 лютага заканамерна важнейшы для мужчын, чым для жанчын (57,5 і 46,5%).

Сярод дзяржаўных святаў беларусы самым важным назвалі Дзень Перамогі (81,7%). Больш чым палова згадала Дзень незалежнасці (53,4%). Дзень Канстытуцыі (15 сакавіка) назвалі значным толькі 20,5%, Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі (2 красавіка) — 16,6%, Дзень народнага адзінства (17 верасня) — 13,5%, Дзень дзяржаўнага сцяга, дзяржаўнага герба і дзяржаўнага гімна (14 траўня) — 12,7%.