Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  10. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
Читать по-русски


Мітусня з падлікам вынікаў цэнтралізаванага экзамену лепш за ўсё прадэманстравала дэфекты і праблемныя рэфлексы беларускай бюракратыі і Аляксандра Лукашэнкі асабіста. Пра гэта разважае Арцём Шрайбман.

Арцём Шрайбман

Палітычны аналітык

Вядоўца праекта «Шрайбман адкажа» на «Люстэрку». Запрошаны эксперт Фонду Карнегі за міжнародны мір, у мінулым — палітычны аглядальнік TUT.BY і БелаПАН.

Чыноўнікі сферы адукацыі вырашылі паэксперыментаваць з падлікам балаў, але зрабіць гэта не на выпрабавальным, а на выніковым экзамене. Школьнікам не патлумачылі, як гэта паўплывае на іх вынікі, і не падрыхтавалі выпускнікоў і іх бацькоў да абсалютна чаканага шоку, калі высветлілася, што выніковы бал разлічваўся па-новаму і атрымаўся прыкметна ніжэйшым, чым усе планавалі.

На гэтым першым коле праблемы выявілася няздольнасць прадказаць наступствы сваіх рашэнняў для тых, на каго яны непасрэдна разлічаныя — абітурыентаў. Няма механізму ацэнкі рызыкі, зваротнай сувязі. Прычына — у зусім іншай філасофіі кіравання, чым прынята ў краінах з абранай уладай.

Школьнікі і іх бацькі — не спажыўцы паслуг, якія плацяць Мінадукацыі зарплаты і меркаванне якіх мусіць быць галоўным арыенцірам. Яны, хутчэй, аб’ект для вырашэння бюракратычных задач. Насельніцтва. Адзінкі для ўліку, адукацыйнай апрацоўкі і павышэння нейкіх паказчыкаў. Іх задаволенасць ад працэсу такім паказчыкам не з’яўляецца прыкладна паводле той самай логікі, паволе якой у сельскай гаспадарцы чыноўнікам трэба даваць справаздачу за ўраджайнасць і надоі, а не за настрой кароваў.

Выпускницы на линейке. Фото: TUT.BY
Выпускніцы на лінейцы. Фота: TUT.BY

Праблема заходзіць на другое кола, калі аказваецца, што школьнікі не статак і гатовыя абурацца, калі адчуваюць, што іх чаканні падманулі. У сістэмы ўключаецца рэфлекс «гасіць», каб не дай бог найвышэйшае начальства не паспела засекчы на радарах кіраўнічы правал.

Чыноўнікі пачынаюць расказваць, што ў іх не толькі ўсё атрымалася як трэба, але і тыя, хто кажа інакш, распаўсюджваюць фэйкі. І нядрэнна было б іх прыстрашыць адказнасцю па ўсёй строгасці сённяшняга беззаконня. ДзяржСМІ бягуць браць інтэрв'ю ў задаволеных усім школьнікаў і шукаць след экстрэмістаў у разгойдванні сітуацыі.

Думаю, калі б Лукашэнка прамаўчаў яшчэ дзень-два, мы б убачылі серыю відэа з абітурыентамі на фоне дзвярэй у кабінеце РІКВ. Яны б выбачаліся за свае паведамленні ў чатах, якія пісалі на эмоцыях, начытаўшыся дэструктыўных эмігранцкіх тэлеграм-каналаў.

Ну і, нарэшце, кола трэцяе — умяшанне Лукашэнкі. Тут прачнуўся яго галоўны палітычны рэфлекс — ніколі не выпускаць з рук магчымасці для старога добрага папулізму па мадэлі «добрага цара і кепскіх баяраў». Рэпутацыйныя страты — на падначаленых, рэпутацыю заступніка простых людзей — сабе.

Тут, натуральна, і ад прынцыповасці Мінадукацыі не засталося і следу: міністр Іванец адразу ж прапанаваў перагледзець працэдуру падліку вынікаў. Цяпер Мінадукацыі хоча вярнуцца да сістэмы, дзе такіх ваганняў не будзе і ўсе загадзя будуць ведаць цану кожнага задання.

На жаль, свежая ідэя выправіць праблему, якая раззлавала тысячы людзей, не магла прыйсці ў галовы кіраўніцтва Мінадукацыі, калі б сваёй экспертызай мімалётна не падзяліўся Лукашэнка, прызначаючы новага кіраўніка Дзяржпамежкамітэта. Абурэнне людзей становіцца падставай нешта мяняць, калі начальнік прызнаў яго праведным гневам. Да таго часу гэта правакацыі і фэйкі.

Гэты фармат вырашэння праблем у беларускай дзяржаве не новы. Лукашэнка за гады свайго кіравання рэгулярна ўмешваўся ў канфлікты бюракратыі і людзей на баку другіх, калі гэта не пагражала яго палітычным пазіцыям.

Ад высечкі сквераў да забароны прадаваць алкаголь уначы, ад павышэння цэн на бензін да вынікаў адбору на «Еўрабачанне» — калі Лукашэнка адчуваў, што тут ёсць поле для недарагой гульні ў чулага лідара, ён умешваўся. Часам, як з тым жа бензінам або «дармаедскім» дэкрэтам, меры, якія абурылі людзей, потым усё роўна прымаліся, проста плаўна, калі эмоцыі згасалі.

На жаль, і сённяшнія абітурыенты наўрад ці могуць святкаваць перамогу. Мала таго, што ім не абяцалі пералічыць вынікі экзамену — ніхто не застрахуе выпускнікоў наступных гадоў ад новых эксперыментаў, пра якія іх ніхто не спытае і да якіх іх не падрыхтуюць загадзя.

Стымулы сістэмы не настроеныя ні прэвентыўна ўнікаць праблемы праз нармальную зваротную сувязь, ні прызнаваць памылкі без найвышэйшага гневу. Адзіны механізм карэкцыі — гэта калі незадаволеным шанцуе аказацца на радарах у Лукашэнкі, але так, каб ён не ўбачыў у гэтым палітычнага выкліку. Для тых, хто не трапіў у гэтае вузкае акенца, у сістэмы ёсць два адказы: абыякавасць альбо рэпрэсіі.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.