Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  7. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


У Службе бяспекі Украіны заявілі пра «затрыманне агента беларускага КДБ, які шпіёніў за паўночнай мяжой Украіны». Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Фото: СБУ
Фота: СБУ

«Інфарматарам аказаўся грамадзянін Беларусі, які мае від на пастаяннае пражыванне ў нашай дзяржаве і доўгі час жыве ў Ровенскай вобласці. У пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ён быў завербаваны супрацоўнікам беларускага КДБ і ажыццяўляў разведвальна-падрыўную дзейнасць супраць Украіны. Задачай агента быў збор звестак пра абарону паўночных межаў нашай дзяржавы і маршруты перамяшчэння ваеннай тэхнікі», — сцвярджаюць ва ўкраінскім ведамстве.

Яго затрымалі на месцы яго жыхарства «падчас чарговай спробы перадачы разведдадзеных». Мужчына знаходзіцца пад вартай.

Беларуса падазраюць у тым, што ён абыходзіў памежную тэрыторыю і назіраў за перамяшчэннем украінскага войска ў Ровенскай вобласці.

У СБУ расказалі, што раней затрыманы быў камандзірам падраздзялення дэсантна-штурмавых войскаў СССР і актыўна ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Афганістане.

Нагадаем, 1 чэрвеня стала вядома, што ва Украіне затрымалі і арыштавалі на два месяцы грамадзяніна Беларусі па падазрэнні ў перадачы інфармацыі пра перамяшчэнне на ўкраінска-беларускай мяжы жывой сілы і ваеннай тэхнікі.

Затрыманы — беспрацоўны, нарадзіўся і жыве ў Ровенскай вобласці Украіны, але мае беларускае грамадзянства. У матэрыялах справы адзначаецца, што падазраваны перадаў іншаму беларусу праз тэлефон інфармацыю, якая адсутнічае ў адкрытых крыніцах, пра падрыхтоўку да абароны ўкраінскай мяжы на выпадак уварвання з беларускай тэрыторыі. Інфармацыю ён пачаў перадаваць у красавіку 2023 года.

Раней быў судзімы за апраўданне і падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны.