Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  6. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  7. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  11. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
  12. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  13. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  14. Памятник протесту в центре Минска. Вспоминаем, как весь город вышел на улицы требовать освобождения политзаключенных — и попал под огонь
Читать по-русски


Учора Уладзімір Пуцін заявіў, што найміты ПВК Вагнера, якія ўдзельнічалі ў ваенным мяцяжы, змогуць «адысці ў Беларусь», а тыя, хто хоча, — падпісаць кантракты з Міністэрствам абароны Расіі. Цяпер галоўнае пытанне — колькі чалавек адправяцца ў нашую краіну, калі і дзе яны будуць знаходзіцца. Па адказы на гэтыя пытанні «Люстэрка» патэлефанавала ў цэнтры набору кампаніі.

Бойцы частной военной компании "Вагнер" идут по улице во время развертывания возле штаба Южного военного округа в городе Ростов-на-Дону, Россия, 24 июня 2023 года. Фото: Reuters
Байцы прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера ідуць вуліцай падчас разгортвання ля штаба Паўднёвай вайсковай акругі ў горадзе Растоў-на-Доне, Расія, 24 чэрвеня 2023 года. Фота: Reuters

Карэспандэнт «Люстэрка» пад выглядам удзельніка вайны ва Украіне датэлефанаваўся ў галоўны вербавальны цэнтр ПВК Вагнера і спытаў, ці ёсць у яго магчымасць цяпер перавесціся ў Беларусь:

— У якую Беларусь? Куды вы сабраліся пераводзіцца?

— Але Пуцін жа сказаў, што можна.

— Мы працуем у штатным рэжыме. У нас база знаходзіцца ў Краснадарскім краі, хутар Молькіна.

— Але я знаходжуся ў зоне СВА, хачу перавесціся ў Беларусь…

— Мы ні ў якую Беларусь не збіраемся ехаць. Такой інфармацыі ў нас няма.

Далей карэспандэнт «Люстэрка» патэлефанаваў па іншым нумары галоўнага вербавальнага цэнтра. Прадставіўся зацікаўленым суіскальнікам, каб даведацца, ці ёсць магчымасць уладкавацца на службу ў ваенную кампанію, якую, па ідэі, мусілі расфармаваць пасля таго, як стала вядома, што ўсіх яе байцоў абавяжуць падпісаць кантракт з Міністэрствам абароны Расіі. Супрацоўнік ПВК паведаміў, што набор працягваецца, але пра тое, што наймітаў могуць адправіць у Беларусь, пакуль нічога не чулі.

— Прачытаў, што можна ў вас запісацца, каб трапіць у Беларусь. Як гэта зрабіць?

— Не ведаю, мы тут, у цэнтры, я туды яшчэ дарогі не ведаю.

— Ужо набіраюць людзей, каб у Беларусь ехаць?

— Ніхто нікога не набірае. Мы тут, на месцы.

— А калі нешта будзе ясна?

— Не ведаю. Нам не дакладваюць. У мяне такой інфармацыі няма.

— Калі цяпер запісвацца, то куды адправяць?

— На спецыяльную ваенную аперацыю, ва Украіну.

— А ў Беларусь яшчэ нікога не набіраюць?

— Не, і пакуль ніхто не збіраецца.

У цэнтры набору ПВК Вагнера ў Астраханскай вобласці ўдакладнілі ўзрост нашага журналіста і стан здароўя, наяўнасць судзімасцяў, ці не знаходзіцца ён у вышуку або пад следствам, і прапанавалі запісацца ў шэрагі наймітаў, папярэдне прайшоўшы тэст на фізічную падрыхтоўку. На ўдакладняльныя пытанні наконт таго, ці зможа навабранец адправіцца разам з Яўгенам Прыгожыным у Беларусь, адказалі, што не:

— Мы ўсё гэтак жа адпраўляем ва Украіну. Куды адправяць — туды і бяруць. Ні ў якую Беларусь пакуль нікога не адпраўляюць. Усё праз навучальны цэнтр. Спачатку вучымся тры тыдні ў Краснадарскім краі, потым едзем у зону СВА.

Той факт, што прыём людзей у ПВК Вагнера працягваецца, пацвердзілі і ў цэнтры набору ў Калінінградзе. Але пра Беларусь і там нічога не чулі:

— Пакуль адпраўляем у Молькіна, Беларусь тут пакуль ні пры чым. Там навучальны цэнтр, і пасля яго будуць размяркоўваць. Пакуль іншых указанняў не было.

Чытайце таксама