Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  11. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  12. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
Читать по-русски


У Мінску ліквідуюць два ліцэі і пабудуюць тры садкі. Пра змены ў адукацыйнай сферы сталіцы расказаў агенцтву «Мінск-Навіны» старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі.

Фото использовано в качестве иллюстрации
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі

— Мы ўваходзім у новы навучальны год шэрагам пераўтварэнняў. У нас мадэрнізуецца сетка адукацыйных установаў. Ліквідуюцца два ліцэі — № 1 у Маскоўскім раёне, № 2 — у Ленінскім, — сказаў Андрэй Стрыгельскі. — Гэтае рашэнне прымалася загадзя. Летась ліцэі не ажыццяўлялі набор дзяцей у 10-я класы, сёлета — паспяхова выпусцілі апошнія 11-я класы. І фактычна ліцэі ліквідуюцца. Мінск — кампактны горад. Сёння створаныя ўмовы для атрымання профільнай адукацыі на трэцяй ступені ва ўсіх школах і гімназіях. У нас сапраўды вялікая сетка профільных класаў. І сёння няма неабходнасці ў такім відзе ўстановы, як агульнаадукацыйны ліцэй.

Паводле старшыні камітэта, будынкі, якія вызваліліся, захоўваюцца ў сістэме адукацыі сталіцы. На месцы былога ліцэя № 2 з верасня будзе функцыянаваць корпус Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа. Будынак жа ліцэя № 1 перадаецца найбліжэйшай сярэдняй школе.

Што да ўстановаў дашкольнай адукацыі, то Мінск прырастае чатырма новымі садкамі.

— Адзін ужо ўведзены ў эксплуатацыю і пачаў працаваць у ЖК «Малая радзіма» Заводскага раёна. Яшчэ тры плануецца адкрыць восенню — у мікрараёнах Сокал, Навінкі, Брылевічы. Дзякуючы новабудоўлям сталіца атрымае яшчэ фактычна тысячу месцаў для маленькіх мінчан.

Таксама старшыня камітэта па адукацыі расказаў пра лёс гімназіі № 42, якая носіць імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі Жарэса Алфёрава і знаходзіцца ў адным будынку з юрыдычным каледжам БДУ на вуліцы Камсамольскай. І сёлета не мяняе прапіскі.

— Яна працягне працаваць, як і ў ранейшыя гады. Калектыў і дзеці застаюцца ў гэтым будынку. У перспектыве пытанне вырашацца будзе. Сёння ў гэтай установе вучыцца 170 навучэнцаў. Мы ў любым выпадку будзем ісці да таго, каб захаваць гімназію, даўшы ёй іншую базу, — растлумачыў Стрыгельскі.

Дарэчы, 42-я — адзіная гімназія, якая не набірае першых класаў.