Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


Суддзя Вярхоўнага суда Ігар Любавіцкі 31 ліпеня разгледзеў апеляцыю на прысуд па «справе TUT.BY».

Марина Золотова и Людмила Чекина. Коллаж "Зеркало"
Марына Золатава і Людміла Чэкіна. Калаж «Люстэрка»

«Апеляцыйнай пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь прысуд Мінскага гарадскога суда ад 17 сакавіка 2023 года па крымінальнай справе ў дачыненні да Чэкінай Л.Ю. і Золатавай М.В. пакінуты без змяненняў, а апеляцыйныя скаргі — без задавальнення», — гаворыцца ў паведамленні.

Прысуд уступіў у законную сілу.

Судовае паседжанне прайшло ў закрытым рэжыме. У спісе абвінавачаных былі пяць чалавек: генеральны дырэктар «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміла Чэкіна, галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, юрысконсульт Кацярына Ткачэнка, супрацоўніцы рэдакцыі Алена Талкачова і Вольга Лойка.

Марына Золатава і Людміла Чэкіна — адзіныя фігуранты «справы TUT.BY», якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі. Яны прызнаныя палітвязнямі. КДБ уключыў іх у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Прысуд ім суд вынес 17 сакавіка гэтага года. Кожнай — 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Марыну Золатаву суддзя прызнала вінаватай у «распаўсюдзе матэрыялаў з публічнымі заклікамі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, заклікамі, звернутымі да замежных дзяржаваў, замежных і міжнародных арганізацый, да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі Інтэрнэт» і «наўмысных дзеяннях, скіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асобаў».

Людмілу Чэкіну прызналі вінаватай ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў», а таксама ў «арганізацыі распаўсюду матэрыялаў з публічнымі заклікамі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, заклікамі, звернутымі да замежных дзяржаваў, замежных і міжнародных арганізацый, да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі Інтэрнэт» і «арганізацыі дзеянняў, скіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асобаў».

Агулам разгляд крымінальнай справы заняў амаль два месяцы, прайшло 37 паседжанняў.

Алену Талкачову, Вольгу Лойка і Кацярыну Ткачэнка абвясцілі ў вышук пасля таго, як яны не з’явіліся ў суд.

«Справа TUT.BY»

Раніцай 18 траўня 2021 года сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў кампаніі і прадстаўнікоў партнёрскіх арганізацый, а таксама ў офісы TUT.BY у Мінску і абласных цэнтрах. Да позняга вечара ў сталічным офісе праходзіў ператрус, а ў Дэпартаменце фінансавага кантролю КДК пасля такіх жа дзеянняў дома ў супрацоўнікаў дапытвалі нашых былых калег. Некаторых з дому забралі ў статусе сведкі, а ўвечары таго ж дня яны былі ў ІЧУ на Акрэсціна як падазраваныя па крымінальнай справе. У той дзень затрымалі 15 чалавек.

У красавіку 2023 года стала вядома, што памілавалі дзевяцярых фігурантаў «справы TUT.BY», якія праходзілі па артыкуле за дапамаганне ў нявыплаце падаткаў.