Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


У жніўні сайт, які раней належаў беларускаму выданню «Народная Воля», змяніў уласніка. Нядаўна там заўважылі змены ў падачы інфармацыі. Высветлілася, што былых журналістаў «Народнай Волі» адхілілі ад працы.

Фото: "Народная воля"
Фота: «Народная воля»

Цяпер сайт nv-online.info належыць фірме «Гіпер ПК». Цяпер рэсурс называецца «НВ Анлайн». Як піша «Наша Ніва», за апошні час у падачы матэрыялаў адбыўся карэнны пералом — з’явіліся, напрыклад, прарасійскія наратывы.

Скриншот сайта "НВ Онлайн", 15 сентября 2023 года
Скрыншот сайта «НВ Анлайн», 15 верасня 2023 года

Экс-галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч, які ў пачатку жніўня паведаміў, што сыходзіць на пенсію, расказаў журналісту Аляксандру Стрыжневічу, што перадаў сайт новаму ўласніку бясплатна, але з умовай — што кантэнтам будуць займацца журналісты, якія ўваходзілі ў штат газеты.

«Сёння, 15 верасня, я даведаўся, што адзін з кіраўнікоў „Гіпер ПК“ адхіліў гэтых журналістаў ад супрацоўніцтва. А цяпер нібыта сам напаўняе інфармацыйную стужку сайта», — сказаў Сярэдзіч.

Былы галоўны рэдактар «Народнай Волі» заявіў, што збіраецца прыняць меры, каб «аднавіць законнасць».

«Гэтая інфармацыя як снежны ком на галаву. Мне шкада журналістаў. Я быў упэўнены, што яны будуць працаваць на адпаведным узроўні, а аказаліся ля разбітага карыта. Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт», — сказаў Сярэдзіч.

Ён таксама паведаміў, што кіраўнік «Гіпер ПК» — не прафесійны журналіст.

Нагадаем, «Народная Воля» была адной з найстарэйшых беларускіх незалежных газет.

У 2020 годзе выданне, як і іншыя незалежныя СМІ, асвятляла масавыя мірныя пратэсты беларусаў. Гэта выклікала рэпрэсіі ў адказ. Газету адмовіліся друкаваць у Мінску, а потым і ў Расіі. З таго часу газета выпускалася толькі ў электронным варыянце — карыстальнікі маглі аформіць падпіску на PDF-версію. У жніўні 2022-га сайт «НВ» заблакавала Міністэрства інфармацыі — паўнавартасна ён зноў пачаў працаваць толькі ў студзені 2023-га. У тым жа месяцы рэдакцыя выпусціла апошні нумар у PDF. Мінінфарм у чэрвені ануляваў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі «Народнай Волі».

4 жніўня Іосіф Сярэдзіч абвясціў, што пакідае пасаду галоўнага рэдактара «Народнай Волі».