Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


У Беларусі абнавіўся пералік «экстрэмісцкіх фарміраванняў» — туды занеслі тэлеграм-чат «Шклов 97%», студэнцкую арганізацыю «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» і праект дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне Prague Support Team.

Будынак МУС у Мінску. Фота: Wikimedia Commons / Red Black Cat

Шклоўскі паблік уключаны ў спіс па рашэнні МУС ад 26 верасня. Астатнія два найменні — па рашэнні КДБ ад 21 верасня.

«Задзіночанне беларускіх студэнтаў» узнікла на хвалі перабудоўных настрояў яшчэ ў канцы 80-х гадоў як нефармальнае аб’яднанне беларускіх студэнтаў. У 1992 годзе яго зарэгістравалі ў Мінюсце афіцыйна, але ўжо ў 2001-м пазбавілі рэгістрацыі, і яно працягнула дзейнасць падпольна.

У 2020-м сябры аб’яднання бралі актыўны ўдзел у акцыях пратэсту. 12 лістапада 2020 года ў сямі актывістаў былі праведзеныя ператрусы, самі яны былі затрыманыя і дастаўленыя ў КДБ. Сярод іх — сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько і іншыя.

Пасля многія актывісты перабраліся за мяжу і працягваюць дзейнасць дыстанцыйна.

Prague Support Team — праект беларусаў у Чэхіі, які дапамагае беларускім добраахвотнікам ва Украіне.