Борт «Белавія» здзейсніў вымушаную пасадку ў Астрахані, каб перадаць пасажырку медыкам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
«Сёння, 26 лістапада, на рэйсе „Белавія“ 785 Мінск — Стамбул пагоршылася самаадчуванне адной з пасажырак. Камандзір паветранага судна прыняў рашэнне сесці на найбліжэйшым запасным аэрадроме на дарозе руху — у аэрапорце Астрахані», — гаворыцца ў паведамленні авіякампаніі.
Самалёт прызямліўся ў 20.00, пасля чаго пасажырку перадалі медыкам.
Цяпер рэйс «Белавія» рыхтуецца да вылету з Астрахані ў Стамбул.