Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  3. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  11. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  14. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
Читать по-русски


У ГУБАЗіК далі справаздачу пра затрыманне пяці чалавек. Прэтэнзіі з боку сілавікоў да кіраўнікоў фірмаў і выкладчыкаў польскай мовы ўзніклі праз тое, што яны дапамагалі беларусам атрымаць карту паляка.

Скриншот видео силовиков с одним из задержанных
Скрыншот відэа сілавікоў з адным з затрыманых

«Аказалася, некаторыя праваднікі польскіх інтарэсаў датычныя да фінансавання і спрыяння экстрэмісцкай дзейнасці. Што зусім не дзіўна… Ну, а папаўненне ў базы ўладальнікаў карт паляка — вельмі хутка адаб’ецца на лёсе патэнцыйных здраднікаў», — заявілі сілавікі.

«Індывідуальны прадпрымальнік. Вучыў грамадзян Беларусі польскай мове, а таксама спрыяў у атрыманні карты паляка. У 2020 годзе я неаднаразова ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, таксама я скідваў перамяшчэнні сілавікоў, пісаў абразы ў адрас міліцыі, а таксама заклікаў да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАП», — кажа адзін з затрыманых.

«Я з’яўляюся дырэктарам школы замежных моваў, вучу польскай мове на здачу карты паляка», — кажа іншая затрыманая.

Усяго ў відэа паказалі пяць затрыманых чалавек.

Сілавікі не растлумачылі, з якога часу карта паляка аказалася па-за законам у Беларусі.

Што гэта за дакумент і што ён дае

Паводле афіцыйнага вызначэння, гэта дакумент, які пацвярджае прыналежнасць яго ўладальніка да польскага народа (але не робіць аўтаматычна чалавека грамадзянінам Польшчы, хоць і значна палягчае працэдуру атрымання грамадзянства).

Карта паляка дае свайму ўладальніку шэраг ільгот як на тэрыторыі Польшчы, так і што да пытанняў уезду ў краіну (падкрэслім, што візы для наведвання краіны ўладальнікам карты па-ранейшаму патрэбныя, калі толькі яны не грамадзяне дзяржавы, якая мае з Польшчай бязвізавы рэжым). Пералічым асноўныя:

  • уладальнікі карты паляка вызваленыя ад консульскіх аплат за разгляд іх заявак на атрыманне нацыянальных польскіх візаў, а таксама ад аплат за разгляд і наданне польскага грамадзянства;
  • уладальнікі карты падчас афармлення заяўкі на пастаяннае знаходжанне ў Польшчы могуць атрымаць грошы на кампенсацыю выдаткаў для кожнага члена сям'і на першы час (да 9 месяцаў), а таксама ў першую чаргу атрымліваюць фінансавую дапамогу, скіраваную на падтрымку палякаў за мяжой;
  • людзі з картай паляка вызваленыя ад абавязку атрымліваць дазвол на працу ў Польшчы, могуць весці бізнес і атрымліваць у краіне адукацыю на тых самых правах, што і грамадзяне, атрымліваць тэрміновую медыцынскую дапамогу за кошт бюджэту, карыстацца дапамогай польскіх дыпламатаў у прадстаўніцтвах за мяжой;
  • уладальнікі карты маюць права на 37-працэнтную зніжку на чыгуначныя білеты, могуць бясплатна наведваць дзяржаўныя музеі.

Таксама ўладальнікі карты паляка, атрымаўшы дазвол на пастаяннае пражыванне ў Польшчы, ужо праз год могуць падаваць дакументы на атрыманне грамадзянства.