Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Музыкаў Nizkiz Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Дзмітрыя Халяўкіна перавялі ў следчы ізалятар у Мінск. Мяркуючы з усяго, на музыкаў завялі крымінальныя справы, паведамляе праваабарончы праект MAYDAY TEAM.

Фото: Flickr / Oli Zitch
Гурт Nizkiz. ​​​​​​Фота: Flickr / Oli Zitch

Якія менавіта «злачынствы» інкрымінуюць удзельнікам групы, на гэты момант невядома. Раней сілавікі прыгразілі ім пяццю гадамі зняволення, таксама не ўдакладняючы, у чым менавіта абвінавачваюць музыкаў.

Нагадаем, музыкі Nizkiz былі затрыманыя раніцай 5 студзеня. На наступны дзень прапагандысты з дзяржаўнага тэлебачання паведамілі пра гэта і выставілі ў сваіх сацсетках кадры затрымання. Пазней усіх траіх абвінавацілі ў"распаўсюдзе, вырабе, захоўванні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць" (ч.2 арт. 19.11 КаАП) і, як мяркуецца, прызначылі арышт.

Nizkiz — рок-гурт з Магілёва. Заснаваны ў 2008 годзе. Рэпертуар складаецца з аўтарскіх песень на рускай і беларускай мовах. Кампазіцыі гурта былі ў ратацыі на «Нашым Радыё», «Сваім Радыё», «Радыё Мінск», «Радыё Сталіца», «Радыё АНТ», Euroradio, «Альфа Радыё», «Мир» і іншых радыёстанцыях. Акрамя таго, гурт быў пастаянным госцем на буйных фестывалях у Беларусі.

Адна з самых папулярных песень гурта — «Небяспечна» — была выпушчаная ў 2017 годзе. У 2020 годзе Nizkiz прадставіў кліп на песню «Правілы». Як сцвярджалася, відэа здымалі ў Мінску падчас аднаго з маршаў.