Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Суд Бярозаўскага раёна апублікаваў пастанову па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да жыхара Бярозы, работніка аднаго з прадпрыемстваў. Як вынікае з дакумента, мужчыну абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» праз «Пагоню» ў машыне і адправілі пад арышт у ІЧУ.

Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Гараджаніна затрымалі яшчэ ўдзень 2 студзеня каля адной з крамаў. Унутры яго машыны, на люстэрку задняга віду, вісеў вымпел з гербам «Пагоня». Заўважыў гэта нехта з мінакоў ці самі міліцыянты, у пратаколе не ўдакладнялася.

Паводле версіі міліцыі, мужчына павесіў вымпел «для дэманстрацыі грамадзянам з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў», а значыць, правёў пікетаванне. А паколькі бярозавец не браў у райвыканкама дазволу на тое, каб павесіць сцяжок унутры сваёй машыны, гэтае пікетаванне прызналі незаконным.

Мужчына не прызнаў сябе вінаватым. Ён не адмаўляў самога факту вымпела ў машыне, але падкрэсліваў, што збіраўся «выказваць інтарэсы», а павесіў герб як «элемент гістарычнай памяці».

Аднак суддзя вырашыў, што гэта няпраўда:

«[Абвінавачаны] раней перасылаў экстрэмісцкія матэрыялы, ведаў пра грамадска-палітычныя падзеі, якія адбыліся ў краіне пачынаючы з 2020 года, у тым ліку пра выкарыстанне выявы герба „Пагоня“», — гаворыцца ў дакуменце.

Жыхара Бярозы прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (ч.1 арт. 24.23 КаАП). Яму прызначылі 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

Дарэчы, суд адбыўся толькі праз месяц пасля затрымання — 5 лютага. Увесь месяц мужчына быў пазбаўлены аўтамабіля, у якім знайшлі той самы вымпел, бо адразу пасля затрымання на машыну наклалі арышт і адправілі яе на штрафстаянку. Толькі пасля вынясення рашэння па справе суд пастанавіў зняць арышт з аўтамабіля.

Чытайце таксама