Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 63-гадовай жыхаркі Брэста. Яе абвінавацілі ў «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці» за тое, што яна пераводзіла грошы палітвязням у СІЗА. Пра гэта паведамляе прэс-служба СК.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

У ведамстве заявілі, што да выхаду на пенсію жанчына ў поле зроку сілавікоў не трапляла. Працавала ў адной з вышэйшых навучальных установаў Мінска намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце, мела станоўчыя характарыстыкі. Але ў 2021 годзе яе асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі» за «абразы на адрас прадстаўнікоў улады».

Сілавікоў таксама зацікавіла тое, што жанчына «ледзь не штодня яна дасылала розныя сумы на рахункі грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў следчых ізалятарах».

У ведамстве абурыліся тым, што яна рабіла пераводы «выключна асобам, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці» — то-бок палітвязням.

«Прасцей кажучы, спачувала і дапамагала тым, хто займаўся падрыўной дзейнасцю ў дачыненні да Беларусі, удзельнічаў у масавых беспарадках, граміў гарадскую інфраструктуру, выкарыстоўваў гвалт у дачыненні да праваахоўнікаў, публікаваў іх асабістыя звесткі ў сетцы Інтэрнэт», — заявілі ў СК.

Усяго жыхарка Брэста зрабіла не менш за 125 паштовых грашовых пералічэнняў на адрас не менш чым 114 асобаў на суму больш за 1,5 тысячы рублёў.

Ёй выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт.361−4 (Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці) КК Беларусі. Жанчына знаходзіцца ў СІЗА. Ёй пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Расследаванне крымінальнай справы завершанае, матэрыялы перададзеныя пракурору для скіравання ў суд.

Адзначым, што згодна з заканадаўствам Беларусі, грашовыя пераводы асобам, якія ўтрымліваюцца пад вартай ці адбываюць тэрмін, дазволеныя — незалежна ад таго, «палітычныя» яны ці «крымінальнікі».