Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Беларускія «Кіберпартызаны» абвясцілі пра маштабную кібератаку на «Гродна Азот»: паведамляецца пра ўзлом сістэм аховы і камер назірання, парушэнне працы аднаго з цэхаў і знішчэнне бэкапаў базаў дадзеных. Сайт прадпрыемства таксама знаходзіцца пад кантролем групоўкі. Для аднаўлення дадзеных яе ўдзельнікі патрабуюць вызвалення палітвязняў.

Сайт "Гродно Азота" под контролем "Киберпартизан". Скриншот azot.by
Сайт «Гродна Азота» пад кантролем «Кіберпартызан». Скрыншот azot.by

Паводле «Кіберпартызан», у выніку атакі зашыфраваныя ўнутраная пошта, дакументазварот і сотні рабочых ПК, знішчаныя бэкапы базаў дадзеных, сервераў, пошты, дакументазвароту, узламаныя сістэмы аховы і камеры назірання і парушаная праца кацельнага цэха. Сайт прадпрыемства таксама знаходзіцца пад кантролем групоўкі.

У якасці доказу «Кіберпартызаны» апублікавалі скрыншоты ўзламаных камер назірання і ліст старшыні «Белнафтахіма», дзе гаворыцца, што праз узлом адгрузка азотных угнаенняў не будзе забяспечаная ў поўным аб’ёме.

Кадры записи с камер видеонаблюдения "Гродно Азота", как сообщается, взломанных "Киберпартизанами". Фото: телеграм-канал "Киберпартизаны новости"
Кадры запісу з камер відэаназірання «Гродна Азота», як паведамляецца, узламаных «Кіберпартызанамі». Фота: тэлеграм-канал «Киберпартизаны новости»

«Стаўкі павышаюцца. Каб аднавіць дадзеныя, давядзецца дыктатару вызваліць усіх палітвязняў „Гродна Азота“ + 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя (на нашую думку)», — заявілі «Кіберпартызаны».

Яны пагражаюць прадпрыемству новай атакай з яшчэ сур’ёзнейшымі наступствамі, калі іх умову не выканаюць і калі рэпрэсіі не будуць спыненыя.