Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  8. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  15. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
Читать по-русски


У чацвер, 25 красавіка, падчас выступу на УНС Аляксандр Лукашэнка заявіў, што нейкія беларускія добраахвотнікі плануюць захапіць Кобрынскі раён. Мы патэлефанавалі ў мясцовыя райвыканкам, РАУС і КДБ, каб даведацца, ці варта хвалявацца жыхарам Кобрыншчыны.

Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Ошмянский район Гродненской области, 26 марта 2024 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці, 26 сакавіка 2024 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Лукашэнка сцвярджаў, што за мяжой праходзяць трэніроўкі беларускіх добраахвотнікаў (асобнага ад палка Каліноўскага фарміравання), якім нібыта даюць грошы на ўзброены захоп улады ў Беларусі. Пачаць, паводле палітыка, збіраюцца з Кобрынскага раёна.

— Галоўнае — гэта ўзброеная барацьба. Вось іх трэніруюць, [даюць] зброю, мэту — хаця б захапіць нейкі, не ведаю, чаму выбралі, Кобрынскі раён, — сказаў палітык.

Пасля гэтага, паводле версіі Лукашэнкі, байцы збіраюцца абвясціць у захопленым раёне сваю ўладу, «звярнуцца да NATO і ўвесці войскі».

— Першымі будуць ісці «дэмакратычныя сілы», другой шарэнгай — войскі NATO, — заявіў ён, але паабяцаў, што ўварвання ніхто не дапусціць.

Лукашэнка дапусціў, што аперацыя будзе праходзіць паводле таго ж сцэнара, што і нядаўнія рэйды ў Белгародскую вобласць Рускага добраахвотніцкага корпуса, дзе нібыта большасць байцоў — «асобы ўкраінскай нацыянальнасці».

Пад выглядам занепакоенага жыхара горада журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў у Кобрынскі райвыканкам. Там пытанню пра словы Аляксандра Лукашэнкі здзівіліся і папрасілі пачакаць. У трубцы было чуваць, як чыноўнікі абмяркоўваюць, да каго скіраваць жыхара з пытаннем пра «словы прэзідэнта». У выніку прапанавалі патэлефанаваць у Кобрынскі РАУС. У РАУС адказваць на пытанні адмовіліся.

— Я не гатовы каментаваць словы кіраўніка дзяржавы. І тым больш праз тэлефон, — сказаў дзяжурны.

— А як жа яшчэ — акрамя як праз тэлефон?

— Як ёсць.

— Да каго тады мне звярнуцца як жыхару горада?

— Паспрабуйце ў больш кампетэнтныя органы — да тых, хто займаецца непасрэдна бяспекай нашай дзяржавы.

— Каго вы маеце на ўвазе? КДБ?

— Як варыянт.

— Але вы можаце хаця б сказаць, якая абстаноўка ў горадзе? Варта хвалявацца?

— Яшчэ раз кажу: я не збіраюся каментаваць гэтыя моманты праз тэлефон.

— А калі я асабіста прыйду ў РАУС?

У гэты момант супрацоўнік міліцыі кінуў трубку. Тады «занепакоены грамадзянін» патэлефанаваў ва ўпраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці. Там прапанавалі пераслухаць словы Лукашэнкі яшчэ раз.

— Напэўна, вы трошкі перабольшваеце тое, што было сказана [пра планы захапіць Кобрынскі раён], — сказаў супрацоўнік спецслужбы. — Праслухайце яшчэ раз, і іншыя высновы ў вас з’явяцца.

Чытайце таксама