Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


У Гродзенскім судзе анулявалі продаж кватэры беларускі, якая з’ехала з краіны, паведамілі ў пракуратуры Гродзенскай вобласці. Прычым жылплошчу прадалі за дзевяць месяцаў да завядзення крымінальнай справы ў дачыненні да яе.

Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

У снежні 2023 года ў Гродне Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да неназванай жанчыны за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч.1 арт. 361−4 КК). У пракуратуры лічаць, што беларуска «ў 2021−2023 гадах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь спрыяла экстрэмісцкай дзейнасці».

Затрымаць жанчыну не ўдалося, бо яна з’ехала за мяжу. Да гэтага, яшчэ ў красавіку 2021 года, аформіла даверанасць на свайго брата для продажу кватэры, якая знаходзіцца ў яе ўласнасці.

«Мужчына ў сакавіку 2023 года заключыў дамову куплі-продажу кватэры, якая належыць сястры, са сваім бацькам. У выніку жылое памяшканне было прададзенае за тры тысячы рублёў», — расказалі ў пракуратуры.

Аднак там лічаць, што «названыя абставіны сведчаць пра фіктыўны характар заключанай угоды, якая была здзейсненая з мэтай пазбегнуць звароту спагнання на маёмасць абвінавачанай».

У выніку пракурор Гродна звярнуўся з пазовам у суд Кастрычніцкага раёна горада — там задаволілі заяву пракурора ў поўным аб’ёме. То-бок дамову куплі-продажу кватэры прызналі нікчэмнай, а дзяржрэгістрацыю ўгоды — несапраўднай. Рашэнне суда ўжо ўступіла ў сілу.

На жыллё накладзены арышт «з мэтай забяспечання магчымых маёмасных спагнанняў, спагнання даходу, атрыманага злачынным шляхам, забяспечання спецыяльнай канфіскацыі па справе».