Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


Тэлеканал АНТ у студзені 2024 года выпусціў сюжэт з мінскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД), паказаўшы ў кадры мужчыну, што ляжаў без прытомнасці ў рэанімацыі. Гэта быў муж мінчанкі Марыі. Жанчына абурылася тым, што супрацоўнікі бальніцы пусцілі здымачную групу ў рэанімацыю. Яна палічыла, што тым самым былі парушаныя правы яе сям'і, і звярнулася са скаргай у Мінздароўя. У чэрвені Марыя атрымала адказ, але ён яе не задаволіў. Пра гэта беларуска расказала ў TikTok.

Кадр сюжета программы "Наше утро" на ОНТ, 3 января 20241 года. В видео показано лицо мужа Марии. Скриншот: Youtube-канал телеканала ОНТ
Кадр сюжэту праграмы «Наше утро» на АНТ, 3 студзеня 2024 года. У відэа паказана твар мужа Марыі. Скрыншот: YouTube-канал телеканала АНТ

«Парушылі абсалютна ўсе мае правы, яго і яго сям'і»

Марыя кажа, што яе муж трапіў у БХМД яшчэ 29 верасня 2023 года. У сюжэце АНТ расказваецца, што за два дні да паступлення ён «чысціў балгаркай аўтацыстэрну знутры». Падчас працы мужчына ўдыхаў цяжкія металы, пасля чаго і трапіў да дактароў з сур’ёзным паражэнннем лёгкіх. Аналізы паказалі павышанае ўтрыманне алюмінію, цынку, кобальту, медзі і малібдэну.

Нягледзячы на ўсе намаганні дактароў, 23 лютага мінчук памёр. У сярэдзіне чэрвеня Марыя атрымала з Мінздароўя адказ на сваю скаргу з нагоды сюжэту.

— У чым заключаецца маё пытанне. Хто даў маральнае права [супрацоўнікам бальніцы] прыводзіць здымачную групу АНТ у палату да майго мужа, калі ён абсалютна не мог кантраляваць гэтую сітуацыю? І [чаму здымачная група магла] па-за часам для наведванняў здымаць яго ў максімальна слабым стане?

Сюжэт АНТ доўжыцца каля хвіліны. У кадры сапраўды добра відаць твар мужа Марыі, які знаходзіцца ў рэанімацыі. Яе саму, мяркуючы з заяваў, пра здымкі ніхто не папярэджваў і дазволу не пытаў.

— Гэтым [яны] парушылі абсалютна ўсе мае правы, яго і ягонай сям'і, — лічыць жанчына. — Што прывяло да цяжкіх [маральных] траўмаў мяне і майго дзіцяці. Зразумела, што нічога не параўнаецца з яго [мужа] смерцю, але я вельмі чакала: хто адкажа за тое, што да яго ў палату выклікалі здымачную групу і яго знялі? Дык вось, гэтыя людзі (імаверна, гаворка пра адміністрацыю бальніцы. — Заўв. рэд.) абсалютна не пакараныя. Яны (Мінздароўя. — Заўв. рэд.) скінулі ўсё на рэдакцыю канала АНТ.

Ці звярталася Марыя да кіраўніцтва тэлеканала або ў іншыя ведамствы, яна не паведаміла. За два месяцы яе відэа паглядзелі больш за мільён разоў. У каментарах многія выказваюць спачуванні беларусцы.

Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Фота: TUT.BY

Што з пункту гледжання закона?

Як расказвае Марыя, у адказе на яе скаргу Мінздароўя «скінула» ўсю адказнасць на тэлеканал.

Сапраўды, здымаць мужчыну ў рэанімацыі і паказваць відэа з ім супрацоўнікі АНТ не маглі. Рэч у тым, што згодна з Законам «Пра абарону персанальных звестак», да іх адносіцца любая інфармацыя, паводле якой можна ідэнтыфікаваць чалавека. Гэта могуць быць яго імя, прозвішча і імя па бацьку, дата нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар і гэтак далей. Выява твару (як і адбіткі пальцаў, раёк вока і гэтак далей) — гэта біяметрычныя персанальныя звесткі.

Калі аператар тэлеканала здымае чалавека, а потым відэа з ім дэманструецца ў эфіры — з пункту гледжання закона гэта апрацоўка персанальных звестак. Згодна з ч. 3 арт. 4 закона, рабіць гэта можна са згоды самога чалавека ці яго законнага прадстаўніка (калі сам чалавек прызнаны недзеяздольным ці яму няма 16 гадоў). У пэўных выпадках згода не патрэбная, але ўсе выключэнні, прапісаныя ў законе, датычаць грамадска значных дзеянняў. Канкрэтны сюжэт АНТ, відавочна, такім не ёсць.

Наступствы незаконнага распаўсюду персанальных звестак прапісаныя ў арт. 23.7 КаАП. За гэта можа пагражаць штраф да 200 базавых велічынь (8000 рублёў).

У гэтай сітуацыі абгрунтаваныя прэтэнзіі жанчыны і да медыкаў.

У сюжэце АНТ відаць, што мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі. Стоячы недалёка ад пацыента, доктар расказвае пра яго стан. Імені хворага ён не называе, але гледачы лёгка могуць разгледзець яго твар, а значыць, і ідэнтыфікаваць. Напрыклад, знаёмыя мужчыны могуць убачыць сюжэт і зразумець, што той у рэанімацыі. І гэта ўжо парушэнне медыцынскай таямніцы. Прасцей кажучы, адміністрацыя бальніцы не мусіла дазваляць аператарам тэлеканала здымаць пацыента, а ўся інфармацыя пра медыцынскія выпадкі мусіць быць абезаблічанай.

Згодна з ч. 1 арт. 178 КК, наўмыснае разгалашэнне медычнай таямніцы без прафесійнай ці службовай неабходнасці караецца штрафам або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

Чытайце таксама