Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


На дзяржтэлеканале «Беларусь 1» паказалі анонс прапагандысцкага фільма, прысвечанага справе пра «захоп улады». Галоўным героем роліка стаў асуджаны на 11 гадоў калоніі палітвязень Юрый Зянковіч. За два гады пасля суда галоўны фігурант крымінальнай справы вонкава моцна змяніўся.

Слева - Юрий Зенкович во время суда в 2022 года. Справа - в 2024 году после двух лет заключения. Коллаж: ПЦ "Вясна"
Злева — Юрый Зянковіч падчас суда ў 2022 годзе. Справа — у 2024 годзе пасля двух гадоў зняволення. Калаж: ПЦ «Вясна»

У верасні 2022 года Юрыя Зянковіча асудзілі на 11 гадоў па «справе пра дзяржпераварот» разам з Рыгорам Кастусёвым (выйшаў на волю па памілаванні 3 ліпеня 2024 года) і Аляксандрам Фядутам, а таксама Вольгай Галубовіч і Дзянісам Краўчуком (ім далі па 2,5 года пазбаўлення волі). Зянковіч цалкам прызнаў віну і, як паведамлялася, заключыў пагадненне са следствам, абавязаўшыся дапамагчы «выкрыць» астатніх «змоўшчыкаў».

27 снежня 2022 года Зянковіча судзілі па артыкуле пра «абразу прадстаўніка ўлады» (артыкул 369 КК). Паводле інфармацыі праваабаронцаў, тым разам яму дадалі да тэрміну яшчэ паўгода.

7 жніўня 2024 года Юрыя Зянковіча судзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы» (ч. 2 арт. 411 КК). Якое яму было прызначанае пакаранне, праваабаронцам не вядома.

Спачатку палітвязень адбываў пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2, дзе на яго ціснулі. Зянковіч прабыў у штрафным ізалятары 8 дзён і абвясціў галадоўку. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.