Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


Мужчына паспрабаваў заступіцца за жонку, якая паўгода працуе ў краме ў аграгарадку на Гомельшчыне. Ён пайшоў да яе кіраўніцтва з пытаннем: «Чаму мае дзеці павінны есці пратэрміноўку?» Пасля гэтага сітуацыя пагоршылася, паведамляе «Наша Ніва».

Скрыншот відэа ў тыктоку
Скрыншот відэа ў тыктоку

Карыстальнік тыктоку Раман падзяліўся непрыемнай гісторыяй, у якую трапіла яго жонка. Яна працавала ў краме аграгарадка Аздзеліна Гомельскага раёна.

— За паўгода працы маёй жонкі пратэрміноўку ні разу не вывозілі. Або перабівалі тэрміны і далей прадавалі, альбо на аўтакрамы вывозілі, здагадайцеся самі куды.

Мужчына сцвярджае, што аплачваць непрададзеную пратэрміноўку прымушаюць саміх прадаўцоў, вылічваючы з заробкаў.

Праз шэсць месяцаў Раман стаміўся ад такой несправядлівасці і паехаў у Гомельскае райспажыўтаварыства, каб пагаварыць з кіраўніцтвам. У роліку мужчына трапляе да кіраўніцы ўчастку Таццяны Бызавай і пытае, чаму на яго жонку Вікторыю вешаюць пратэрміноўку. Супрацоўніца райспажыўтаварыства сцвярджае, што ніхто такога не робіць.

— Ёй сказалі праверыць цалкам краму на наяўнасць пратэрмінаванага тавару.

— Пратэрміноўка ўжо тыдзень ляжыць у яе ў падсобцы. Вы ўчора былі ў яе на месцы. Чаму не вырашылі пытанні з той пратэрміноўкай?

@roman_dolbik #гомель#райпо#проссрочка#беспредел ♬ оригинальный звук — [Хранитель]

Суразмоўца адказвае, быццам прадавачка не паказала ёй той пратэрмінаваны тавар.

— То-бок смурод у краме ні пра што не кажа? — удакладняе Раман. — Смурод вільгаці і малака, якое там ужо ўзарванае стаіць. Вы ўчора ў яе былі. Чаму не вырашылі пытанне?

Супрацоўніца райспажыўтаварыства зноў кажа, што ёй ніхто нічога не паказаў.

 — У сэнсе ніхто не паказаў? — абураецца мужчына. — Вы ў кожную шчыліну зазіраеце, а малако ў падсобцы не ўбачылі?! І што нам рабіць з пратэрміноўкай, якую жонка цягае дадому? Чаму трое маіх маленькіх дзяцей вымушаны есці пратэрміноўку, якую вы на яе вешаеце?

Таццяна Бызава адмаўляецца абмяркоўваць гэтае пытанне з Раманам і кажа, што разбірацца будзе выключна з яго жонкай.

— Мне яна не прадаставіла ні спісу, нічога. Хачу працую, хачу не працую. Графік не выконвае…

Апошняй прэтэнзіяй Раман таксама вельмі абураны:

— Графік не выконвае? Я яе на працу вязу, а 8-й, хаця яе працоўны дзень пачынаецца, а 9-й. А ведаеце, чаму, а 8-й? Бо вы не забяспечылі транспартам, каб яе завозілі ў тую глухую вёску.

Супрацоўніца райспажыўтаварыства пачынае расказваць, што ёсць рэйсавыя аўтобусы. Але Раман парыруе тым, што першы аўтобус у аграгарадок Аздзеліна ідзе, а 6-й раніцы, а наступны ўжо, а 12-й.

Раман удакладніў, што пасля размовы ў яго жонкі пачаліся непрыемнасці.

— Налічылі даўгоў з пратэрміноўкай, ужо ёсць і было выкінута амаль на 8 тысяч рублёў. Цяпер жонку адхілілі ад гандлю, пагражаюць судом, не аддаюць працоўную, не даюць працаваць і ў той жа момант яна працягвае быць матэрыяльна адказнай асобай.

У іншым роліку мужчына паказвае тую самую пратэрміноўку ў падсобцы.

Раман упэўнены, што ў такой самая сітуацыі знаходзіцца шмат прадаўцоў і прапаноўвае ім далучыцца да групавога звароту ў пракуратуру.

Афіцыйнага каментара райспажыўтаварыства па гэтай сітуацыі не было.