Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  3. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  11. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  14. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
Читать по-русски


/

У Мінскім абласным судзе пачынаецца судовы працэс над каталіцкім святаром Генадзем (Генрыхам) Акалатовічам.

Настоятель костела в Воложине Генрих Околотович. Фото: katolik.life
Пробашч касцёла ў Валожыне Генрых Акалатовіч. Фота: katolik.life

Паседжэнні будуць праходзіць у закрытым рэжыме.

64-гадовы пробашч касцёла Святога Іосіфа ў Валожыне Генрых Акалатовіч абвінавачваецца па ч.1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве).

Ён быў прызнаны палітвязнем.

Акалатовіча затрымалі ў лістападзе 2023 года. Святара абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе праз тое, што ён нібыта перадаў камусьці нейкую сакрэтную інфармацыю і тым самым нанёс шкоду на вельмі буйную суму, якую ад яго патрабуюць кампенсаваць.

Сярод вернікаў называюць лічбу каля 1 млн еўра — то-бок больш за 3 млн рублёў у эквіваленце. У парафіі абмяркоўваюць, што ў якасці кампенсацыі шкоды збіраюцца забраць усе грошы, канфіскаваныя падчас арышту ксяндза, — яго асабістыя зберажэнні і ахвяраванні парафіі.

Інфармацыя пра крымінальны пераслед ксяндза была даведзеная да Ватыкана, але пакуль гэта не дало ніякага эфекту, хоць святар спадзяваўся на заступніцтва папы рымскага. Парафіяне спадзяюцца, што пасля прысуду пробашча касцёла памілуюць з прычыны яго сталага ўзросту і слабага здароўя.

Генрых Акалатовіч — вядомы і паважаны ў Беларусі святар, які яшчэ за савецкімі часамі дапамагаў адраджаць каталіцкі касцёл ў рэгіёнах. Ён не раз станавіўся героем публікацый і сюжэтаў дзяржаўнай прэсы, у адным з матэрыялаў падкрэслівалася, што ксёндз размаўляе па-беларуску не толькі ў парафіі, але і дома.