Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  12. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
Читать по-русски


/

Аўтамабілі кітайскага брэнда AVATR, увезеныя ў Беларусь па шэрых схемах, з 30 лістапада могуць аказацца заблакаванымі. На такі радыкальны крок вытворца вырашыў пайсці, каб спыніць неафіцыйныя пастаўкі сваіх аўто ў іншыя краіны, паведамляе Telegraf.news са спасылкай на кампанію «Аўтавельт» — афіцыйнага дыстрыб’ютара AVATR у Беларусі.

Кроссовер Avatr 11. Фото производителя
Красовер Avatr 11. Фота вытворцы

Як растлумачылі ў «Аўтавельце», па сутнасці, усе аўтамабілі AVATR, увезеныя ў краіну не праз афіцыйных дылераў, пасля адключэння ўсіх сеткавых функцый ператворацца ў «цагліны». Гаворка ідзе галоўным чынам пра аўто, якія выпускаліся для кітайскага рынку, але нейкім чынам абышлі забарону на экспарт і «выцеклі» з Паднябеснай.

Сама забарона на экспарт AVATR, прызначаных для кітайскага рынку, дзейнічае не першы месяц — яшчэ ў верасні 2024 года дылеры атрымалі адпаведнае тлумачэнне. За парушэнне забароны «санкцыямі» пагражалі як прадаўцам, так і самім уладальнікам аўто. Першыя за продаж такіх аўто маглі страціць статус афіцыйнага дылера, другія — застацца без сэрвіснага абслугоўвання і функцыянальнай машыны.

Як растлумачылі ў офісе беларускага дылера, у выпадку блакавання ні ўладальнікі аўто, ні дыстрыб’ютар, які парушыў правілы, самі не змогуць разблакаваць машыну.

«У AVATR выкарыстоўваюць прасунутыя сістэмы шыфравання дадзеных, якія выключаюць несанкцыянаваны доступ да функцый машыны», — адзначылі ў «Аўтавельце».

Нагадаем, са снежня 2024 года ў Беларусі мусяць пачацца афіцыйныя продажы трох мадэляў брэнда AVATR, якія будуць пастаўляцца наўпрост з завода кампаніі Changan у кітайскім Чунцыне.