Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  6. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
  11. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  13. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  14. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


/

Расійскі журналіст-расследавальнік Ілля Даўлятчын у Беларусі стаў фігурантам крымінальнай справы пра «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці», абвінавачанне звязанае з яго ўдзелам у ток-шоу «План: Б» тэлеканала «Белсат». Ён абвешчаны ў міждзяржаўны вышук, паведамляе тэлеграм-канал «Можем объяснить».

Илья Давлятчин. Фото: телеграм-канал "Можем объяснить"
Ілля Даўлятчын. Фота: тэлеграм-канал «Можем объяснить»

Крымінальную справу ў дачыненні да Даўлятчына распачало УУС Гомельскай вобласці па ч. 2 арт. 361−4 КК (Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці групай асоб па папярэдняй змове), па якой пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі. 25 лістапада 2024 года журналіст быў унесены ў базу вышуку МУС Расіі. Пры гэтым у аналагічнай базе ў Беларусі яго прозвішча адсутнічае. Грамадзянінам нашай краіны Даўлятчын не з’яўляецца.

Крымінальная справа звязаная з удзелам журналіста ў ток-шоу «План: Б» тэлеканала «Белсат», які ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкім аб’яднаннем», а ў Расіі — «непажаданай арганізацыяй».

Адвакаты Даўлятчына паведамілі ў Інтэрпал пра палітычны характар пераследу.

«Пасля разгляду арганізацыя можа прыняць гэтую інфармацыю да ведама і выключыць журналіста са свайго ўнутранага рэестра міжнароднага вышуку», — паведаміў адзін з юрыстаў.

Адзначаецца таксама, што Інтэрпал часцей за ўсё ігнаруе запыты з Беларусі па палітычна матываваных справах.

Ілля Даўлятчын — журналіст-расследавальнік, вядоўца штотыднёвай праграмы «Можем объяснить». Раней ён супрацоўнічаў з расійскімі выданнямі «Собеседник», «Вёрстка», «Росбалт», тэлеканалам «Дождь». У лістападзе 2023 года Міністэрства юстыцыі Расіі ўключыла Даўлятчына ў рэестр «замежных агентаў».

Нагадаем, чэрвеня 2024 года Гомельскае ўпраўленне Следчага камітэта Беларусіраспачало крымінальную справу ў дачыненні да вядоўцаў і гасцей двух выпускаў перадачы «План: Б», якія выйшлі на «Белсаце» ў сакавіку таго ж года. Іх абвінавачваюць па тым самым артыкуле, што і Даўлятчына.

Фігурантамі справы сталі больш за два дзясяткі чалавек. Паводле звестак «Белсата», сілавікі некалькі месяцаў праводзілі ператрусы ў іх сваякоў і ціснулі на іх.

Першы суд за ўдзел у ток-шоу «План: Б» ужо адбыўся і прайшоў завочна. Факт удзелу ў праграме блогеркі Вольгі Павук стаў адным з эпізодаў крымінальнай справы супраць яе. Усяго ў справе было 12 эпізодаў, а агулам Вольгу асудзілі завочна на восем гадоў пазбаўлення волі.

Ток-шоу «План: Б» выходзіла ў эфір на «Белсаце» з 2022 года. Апошні сезон завяршыўся ў траўні 2024 года.