Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  8. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  15. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
Читать по-русски


/

Днямі «Кіберпартызаны» апублікавалі аўдыёзапіс праслухоўкі двух сілавікоў. Тыя абмяркоўвалі, як можна выявіць аўтара «пратэсных» графіці, якія з’явіліся на вуліцах Салігорска вясной 2021 года. На той момант намеснік начальніка Салігорскага РАУС Вадзім Канапацкі прапанаваў выкарыстоўваць для пошуку базу «Маяк». Як працуе гэтая база і ці доўга ў ёй захоўваецца інфармацыя? Спыталі ў BELPOL.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Marília Castelli / unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Marília Castelli / unsplash.com

Як расказаў «Люстэрку» прадстаўнік BELPOL, былы супрацоўнік крымінальнага вышуку Уладзімір Жыгар, база «Маяк» з’явілася ў сілавікоў даволі даўно. Як мінімум з 2016 года яна дазваляе без запыту да аператараў мабільнай сувязі атрымліваць інфармацыю пра тое, якія апараты і сім-карты знаходзяцца ў пэўным раёне. Як правіла, з дакладнасцю да кіламетра.

— «Маяк» дазваляе ідэнтыфікаваць абанентаў па нумары тэлефона, IMEI-кодзе (унікальны нумар кожнай мабільнай прылады. — Заўв. рэд.) і іншых параметрах, — працягвае Жыгар. — База дадзеных захоўвае гісторыю перасоўванняў мабільных прыладаў, што дазваляе адсочваць маршруты і высвятляць сувязі паміж асобамі. Інфармацыя захоўваецца, як правіла, 30 дзён.

Супрацоўнікі сілавых структур Беларусі маюць неабмежаваны доступ да гэтай базы. Каб даведацца, у якім месцы знаходзіўся мабільны тэлефон чалавека, які іх цікавіць, дастаткова проста зрабіць запыт у камп’ютарнай праграме. Санкцыя пракуратуры на гэта не патрэбная.

Наяўнасць у «Маяку» інфармацыі пра тое, што тэлефон у пэўны час знаходзіўся ў зоне дзеяння канкрэтных вышак сотавай сувязі, можа стаць падставай для прыцягнення яго ўладальніка да адказнасці. Ці можна гэтага пазбегнуць, напрыклад, пакінуўшы прыладу дома ці выключыўшы яе?

— Калі вы ідзяце некуды і не хочаце, каб пра гэта стала вядома сілавікам, то лепш наогул не браць з сабой тэлефон ці выключыць хаця б мабільную сувязь, — раіць Жыгар. — Можна пакінуць яго ўключаным дома. Тэарэтычна гэта можа стаць доказам вашага знаходжання ў пэўным месцы. Але хіба сёння мы гаворым пра законнасць у Беларусі? Наўрад ці гэта прывядзе да развалу крымінальнай справы, калі сілавікі ўжо вырашылі грунтоўна заняцца вамі.

Чытайце таксама