Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  8. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  15. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
Читать по-русски


Студэнтка юрыдычнага факультэта БДУ расказала, чаго ёй каштавала жаданне пайсці ў чыноўніцы — выглядае, што давялося паставіць кропку ў гісторыі кахання, заўважыла «Наша Ніва».

Фота: juliatrepachko / Threads
Фота: juliatrepachko / Threads

Юлія Трапачка, студэнтка юрыдычнага факультэта БДУ з Ашмянаў, апублікавала ў сацсетцы Threads пост пра тое, што трапіла на дзяржслужбу. Для гэтага дзяўчыне прыйшлося зрабіць няпросты выбар:

— Ён жыве ў Польшчы і не можа прыязджаць у Беларусь, бо тут армія. Я паступаю на дзяржслужбу і: «Ну вы ж разумееце, што ўсе выезды ў Еўрасаюз вам закрытыя?» — «Так, разумею». А кажуць, лёс не можа развесці людзей.

Юлія паступіла ў БДУ ў 2021 годзе. Выглядае, што цяпер яна сканчвае вучобу і зможа нарэшце працаваць чыноўніцай.

У каментарах дзяўчына трошкі больш расказала пра сваю матывацыю. Юлія кажа, што дзяржслужба — яе мара з дзяцінства. Паводле дзяўчыны, на хлопца, пра якога яна піша, заведзеная крымінальная справа, і Юлія называе гэта яго выбарам.

Магчыма, Юлія так ставіцца да дзяржслужбы, таму што на яе паўплываў прыклад бацькі. Уладзімір Трапачка — член Ашмянскага райсавета дэпутатаў. Таксама ён кіраўнік офіса № 404 «БПС-банка» ў Смаргоні.

Юлія з бацькамі. Фота: juliatrepachko / Instagram
Юлія з бацькамі. Фота: juliatrepachko / Instagram

Забарона падарожнічаць па Еўропе Юлію быццам не пужае: яна кажа, што ўжо жыла там і ёй не спадабалася. Дзяржслужба ёй падаецца крокам да стабільнасці:

— Я ўсё-ткі абяру будучыню і ў далейшым каханне, а не каханне без будучыні ў чужой краіне.

Меркаванні ў каментарах падзяліліся. Некаторыя карыстальнікі падтрымалі Юлію — маўляў, малайчына, трэба думаць пра сябе. Але многія не разумеюць такі выбар:

  • «Вы юрыдычны сканчваеце і ідзяце на дзяржслужбу? МУС ці пракуратура? Можа, і на таго самага хлопца крымінальную справу заводзіць будзеце? Вось так жыццё развяло дык развяло. Нават не ведаю, каму тут спачуваць».
  • «Гэта не лёс, гэта нелюбоў».
  • «У лёса ёсць канкрэтныя імя, прозвішча, імя па бацьку і кіпцюры, як у кракадзіла».
  • «Падтрымліваю вашага маладога чалавека. Слушны выбар ён зрабіў — і што эміграваў, і што пакінуў вас».