Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  2. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  3. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  5. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  6. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  13. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  14. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  15. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  16. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  17. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  18. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  19. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
Читать по-русски


Падчас размовы Уладзіміра Пуціна з жыхарамі Марыупаля хтосьці выгукнуў, што ўсё, што адбываецца — няпраўда. Фрагмент трапіў на відэа, апублікаванае на сайце Крамля, яго таксама размясцілі многія тэлеграм-каналы.

Прэзідэнт Расіі прыляцеў у Марыупаль з Крыма ў ноч на 19 сакавіка. Праехаўшы па горадзе, ён спыніўся ў двары аднаго з нядаўна пабудаваных жылых дамоў. Як піша прэс-служба Крамля, «у мікрараёне Неўскі Уладзімір Пуцін пагутарыў з жыхарамі Марыупаля».

На відэазапісе падчас гэтай сустрэчы чуваць, як нехта крычыць: «Гэта ўсё няпраўда! Гэта ўсё напаказ!» Пасля чаго суправаджальнікі расійскага прэзідэнта пачалі азірацца вакол.

Чытачы тэлеграм-канала «Маріуполь.Спротив» ідэнтыфікавалі некаторых з тых, хто дзякаваў Пуціну за новае жыллё. Яны напісалі, што на відэа сапраўды ёсць мясцовыя жыхары. Чытачы сцвярджаюць, што падчас бамбёжак некаторыя з іх займаліся марадзёрствам.

Марыупаль быў захоплены расійскай арміяй у траўні 2022 года пасля двух месяцаў аблогі і цяжкіх баёў. Мэр горада Вадзім Байчэнка ў пачатку чэрвеня расказаў, што расійскія войскі «разбурылі ў попел» палову шматпавярховых дамоў у горадзе.