Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  3. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  5. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  6. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  7. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  10. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  11. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  14. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі пра далейшыя баі ў заходняй частцы Бахмута. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што расіяне таксама спрабавалі наступаць у раёне Аўдзееўкі. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны адзначаюць, што расійскае вайсковае камандаванне вымушанае задзейнічаць на Бахмуцкім напрамку часткі, якія панеслі страты ў Харкаўскай вобласці і на поўдні Украіны.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 442-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: Адбілі каля 40 атак на чатырох напрамках

У мінулыя суткі расійскія войскі ўдарылі ракетай С-300 па цывільнай інфраструктуры населенага пункта Канстанцінаўка ў Данецкай вобласці. Акрамя таго, нанеслі 45 авіяцыйных удараў і правялі 53 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях УСУ і населеных пунктах Херсонскай вобласці. Пацярпелі мірныя жыхары, разбураныя і пашкоджаныя жылыя дамы і іншая цывільная інфраструктура. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— Расіяне па-ранейшаму канцэнтруюць асноўныя намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках — УСУ адбілі тут 39 атак. Таксама працягваюцца жорсткія баі за гарады Бахмут і Мар'інка.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках за суткі расіяне абстралялі з мінамётаў і артылерыі 16 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцей.

— На Купянскім напрамку праціўнік наступальных дзеянняў не праводзіў. Нанёс авіяўдары па трох населеных пунктах, з артылерыі і мінамётаў абстраляў дзевяць населеных пунктаў.

— На Ліманскім напрамку расійскія войскі вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Серабранскага лясніцтва. Авіяўдарам падвергліся тры населеныя пункты. Артылерыйскім абстрэлам — шэсць.

— На Бахмуцкім напрамку праціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў Бахмуце. Нанёс авіяўдары па раёнах пяці населеных пунктаў. Ад абстрэлаў пацярпелі восем населеных пунктаў.

— На Аўдзееўскім напрамку расіяне спрабавалі наступаць у раёне Аўдзееўкі. Нанеслі авіяцыйныя ўдары па раёнах двух населеных пунктаў, абстралялі — чатыры.

— На Мар'інскім напрамку падраздзяленні Сіл абароны адбілі шматлікія атакі расійскіх сіл у раёне горада Мар'інка. Абстрэлам падвергліся два населеныя пункты.

— На Шахцёрскім напрамку расійскія войскі цягам сутак вялі наступальныя дзеянні ў раёне Новаміхайлаўкі, але поспеху не мелі. Пад авіяўдары трапілі раёны Прачыстаўкі і Навасёлак. Абстраляныя чатыры населеныя пункты.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках праціўнік абараняецца. Нанёс авіяцыйныя ўдары па раёнах пяці населеных пунктаў, абстраляў 21 населены пункт Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай і Херсонскай абласцей.

— Авіяцыя Сіл абароны за мінулыя суткі нанесла чатыры ўдары па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі расіян.

— За мінулыя суткі знішчаныя пяць беспілотных лётных апаратаў розных тыпаў.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі зенітна-ракетны комплекс, два раёны канцэнтрацыі жывой сілы, склад гаруча-змазачных матэрыялаў, два артылерыйскія падраздзяленні на агнявой пазіцыі, а таксама станцыю радыёэлектроннай барацьбы расійскіх войскаў.

«За апошнія тры дні расійская акупацыйная адміністрацыя „эвакуявала“ каля 300 мясцовых жыхароў, у прыватнасці дзяцей, з часова захопленых тэрыторый Запарожскай вобласці ў Бярдзянск», — заявілі ў Генштабе.

Мінабароны РФ: у Херсонскай вобласці збілі ўкраінскі Су-25

— На Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Двурэчная, Цімкаўка Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае Луганскай вобласці. У раёне населенага пункта Іванаўка Харкаўскай вобласці спыненыя дзеянні ўкраінскай дыверсійна-разведвальнай групы.

Страты УСУ за суткі склалі да 125 вайскоўцаў, чатыры аўтамабілі, а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя». Акрамя таго, у раёне населенага пункта Няскучнае Харкаўскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 67-й механізаванай брыгады УСУ.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку авіяцыяй, агнём артылерыі групоўкі войскаў «Цэнтр» пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Неўскае, Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці, а таксама Серабранка Данецкай вобласці. За суткі знішчаныя да 65 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, а таксама дзве гаўбіцы Д-20 і Д-30.

— На Данецкім напрамку штурмавыя атрады працягваюць весці наступ у заходняй частцы Бахмута. Паветрана-дэсантныя войскі аказвалі ім падтрымку і скоўвалі падраздзяленні УСУ на флангах. Ударамі авіяцыі, агнём артылерыі пабітыя жывая сіла і тэхніка УСУ ў раёнах населеных пунктаў Краснае, Калінаўка і Яр Данецкай вобласці.

За мінулыя суткі на гэтым напрамку знішчаныя да 230 украінскіх вайскоўцаў і добраахвотнікаў, шэсць аўтамабіляў, гаўбіца Д-30, а таксама радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-50. Акрамя таго, у раёне горада Краматорск Данецкай вобласці знішчаны склад артылерыйскіх боепрыпасаў 54-й механізаванай брыгады УСУ.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі і агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар, Прачыстаўка Данецкай вобласці, Малінаўка, Гуляйполе, Новаданілаўка і Каменскае Запарожскай вобласці. За суткі на гэтых напрамках знішчылі звыш 110 украінскіх вайскоўцаў, а таксама сем аўтамабіляў. У раёне населенага пункта Гуляйполе Запарожскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 102-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння за суткі знішчаныя да 20 украінскіх вайскоўцаў, тры аўтамабілі, адна артылерыйская сістэма М777 вытворчасці ЗША, гаўбіца «Мста-Б», а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік». У раёне горада Херсон знішчаны склад боепрыпасаў 124-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, пабітыя 96 артылерыйскіх падраздзяленняў, жывая сіла і тэхніка УСУ ў 123 раёнах.

СПА ў раёне населенага пункта Чырвоны Маяк Херсонскай вобласці збіла самалёт Су-25 Паветраных сіл Украіны. За суткі перахопленыя 12 рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS, знішчаныя 12 беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Расіяне нанеслі авіяўдары па ўкраінскіх пазіцыях у Херсонскай і Запарожскай абласцях

Украінскія сілы правялі паспяховыя абмежаваныя контратакі і трохі прасунуліся ў раёне Бахмута. Як адзначаюць эксперты Інстытута па вывучэнні вайны, кадры з пацверджанай геалакацыяй паказваюць, што УСУ, імаверна, правялі паспяховыя контратакі на поўнач ад Хромава (на захад ад Бахмута) і на паўночны захад ад Белай Гары (14 км на паўднёвы захад ад Бахмута) і трохі прасунуліся ў гэтых раёнах.

Аналітыкі таксама кажуць, што сцверджанні ўкраінскіх крыніц пра тое, што УСУ знішчылі 6-ю і 8-ю роты 72-й мотастралковай брыгады 3-га армейскага корпуса пад Бахмутам і прасунуліся на 2,6 км уздоўж 3-кіламетровай лініі фронту ў гэтым раёне, візуальнага пацверджання пакуль не маюць. Але гэта б азначала, што Украіна дасягнула больш значных поспехаў пад Бахмутам.

У ISW адзначаюць, што паўсюдныя праблемы з баяздольнасцю Расіі, якія пагаршаюцца далейшымі атакамі на знясіленне ў раёне Бахмута, імаверна, значна абмяжоўваюць здольнасць расійскіх сіл у гэтым раёне абараняцца ад лакальных украінскіх контратак. Там прыводзяць прыклад з 72-й асобнай мотастралковай брыгадай, якая была сфарміраваная ў складзе 3-га армейскага корпуса ў 2022 годзе з добраахвотніцкіх батальёнаў. У верасні 2022 года яна панесла значныя страты падчас украінскага наступу ў Харкаўскай вобласці. Украінскія СМІ выказалі здагадку, што ацалелыя падраздзяленні 72-й брыгады маглі перакінуць у Мікалаеўскую вобласць, дзе яны зноў панеслі страты падчас контрнаступлення на поўдні Украіны ў кастрычніку 2022 года. Магчымае рашэнне расійскага ваеннага камандавання зноў задзейнічаць на Бахмуцкім напрамку часткі гэтага фарміравання, што панесла дзве паслядоўныя паразы, разам з ужо знясіленымі падраздзяленнямі ПВК Вагнера, імаверна, даюць УСУ магчымасць праводзіць абмежаваныя контратакі, заўважаюць аналітыкі.

У справаздачы амерыканскага інстытута надаецца ўвага заявам расійскага боку пра нанясенне ўдару па камандным цэнтры, дзе знаходзіліся высокапастаўленыя ўкраінскія ваеначальнікі і афіцыйныя асобы. Нібыта ў выніку маглі загінуць галоўнакамандуючы УСУ генерал Валерый Залужны і іншыя высокапастаўленыя камандзіры. Намесніца міністра абароны Ганна Маляр назвала гэтую інфармацыю хлуснёй, мэта якой — падарваць маральны дух украінцаў. У ISW адзначаюць, што няма ніякіх доказаў, якія пацвярджаюць гэтыя заявы Расіі. Эксперты таксама кажуць, што расійскія крыніцы спрабуюць прадставіць усё больш руцінныя паветраныя і ракетныя ўдары як тыя, што стрымліваюць патэнцыйныя ўкраінскія контрнаступальныя аперацыі.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • Міністэрства абароны ЗША пацвердзіла, што ўкраінскія сілы паспяхова збілі расійскую ракету з дапамогай сістэмы супрацьракетнай абароны Patriot. Адміністрацыя Байдэна таксама абвясціла пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на суму 1,2 мільярда даляраў;
  • расійскія войскі нанеслі наземныя ўдары ў раёне Купянска і Крамянной;

  • расійскія сілы і найміты ПВК Вагнера працягвалі наступальныя аперацыі ў Бахмуце і яго ваколіцах 10 траўня, нягледзячы на пагрозы Яўгена Прыгожына адысці з гэтага раёна;

  • расійскія войскі працягвалі абмежаваныя наступальныя дзеянні на фронце Аўдзееўка — Данецк;

  • расійскія сілы нанеслі авіяўдары па ўкраінскіх пазіцыях у Херсонскай і Запарожскай абласцях;

  • Пуцін падпісаў штогадовы ўказ пра прызыў грамадзян з запасу на вайсковыя зборы;
  • расійскія акупацыйныя ўлады працягваюць высяляць жыхароў з дамоў на акупаваных тэрыторыях пад выглядам гуманітарнай эвакуацыі.