Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  3. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  6. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  7. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  8. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  9. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  12. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  13. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  14. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  15. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  16. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
Читать по-русски


Прэс-служба Яўгена Прыгожына апублікавала яго інтэрв'ю. У ім уладальнік ПВК Вагнера заявіў, што вайна была патрэбная не для «дэнацыфікацыі» і «дэмілітарызацыі» Украіны і не для вяртання «расійскіх тэрыторый», а для задавальнення амбіцый асобных людзей. Усю віну за пачатак вайны Прыгожын усклаў на міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу і расійскіх алігархаў.

Евгений Пригожин, 8 апреля 2023 года. Фото: Reuters
Яўген Прыгожын, 8 красавіка 2023 года. Фота: Reuters

Прыгожын заявіў, што сітуацыя на Данбасе не была прычынай уварвання Расіі ў лютым 2022 года, бо яна не мянялася ўсе восем гадоў.

— Мы білі па іх (па УСУ. — Заўв. рэд.), яны білі па нас (так званых вайсковых частках самаабвешчаных рэспублік Данбаса. — Заўв. рэд.). Усё гэта адбывалася ўсе гэтыя доўгія восем гадоў — з 2014 па 2022 год. Часам нарастала колькасць абменаў стрэламі, часам — памяншалася. На 24 лютага нічога звышардынарнага не было, — заявіў Прыгожын.

Ён падкрэсліў, што ўсе гэтыя восем гадоў сітуацыя на Данбасе «была замарожаная», і, замест таго каб яе вырашаць, Данбас з 2014 года «распілоўвалі» і «раскрадалі» прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, ФСБ, алігархі, вайсковыя начальнікі.

Паводле яго, цяпер Мінабароны «спрабуе падмануць грамадскасць і прэзідэнта», што з боку Украіны «была шалёная агрэсія і яны збіраліся з усім блокам NATO на нас напасці».

Словы пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю"Прыгожын таксама назваў непераканаўчымі, адзначыўшы, што «Зяленскі, калі стаў прэзідэнтам, быў гатовы на любыя дамоўленасці, усё, што трэба было зрабіць, — гэта злезці з Алімпа, пайсці і дамовіцца».

— Вайна была патрэбная для таго, каб купка мярзотнікаў проста патрыумфавала і папіярылася, паказаўшы, якая яна — моцная армія. Каб Шайгу атрымаў маршала (і гэты ўказ ужо быў гатовы), атрымаў другую зорку Героя. Бо яму вельмі хацелася ўвайсці ў гісторыю як вялікі тувінскі военачальнік, які стаў двойчы Героем і маршалам фактычна ў мірны час.

Паводле Прыгожына, вайна таксама была патрэбная алігархам — «таму клану, які сёння фактычна кіруе Расіяй».

— Дык вось, другой мэтай аперацыі было прызначэнне прэзідэнтам Украіны Медведчука (Віктар Медвядчук — украінскі алігарх і кум Пуціна, якога аддалі Расіі ў абмен на абаронцаў «Азоўсталі». — Заўв. рэд.).

Прыгожын заявіў, што пасля прыходу Медведчука да ўлады ўсе ўкраінскія актывы планавалі падзяліць паміж прадстаўнікамі таго самага «алігархічнага клана»: «Кралі на Данбасе пачкамі, але захацелася больш».

Прыгожын пацвердзіў, што пасля захопу ўкраінскіх абласцей пачалося іх рабаванне — у «бок Расіі» вывозілі тэхніку, метал, абсталяванне і інш.

— Нашая «свяшчэнная вайна» з тымі, хто крыўдзіць рускі народ, хто яго спрабуе зняважыць, ператварылася проста ў рэкет, а дакладней — у крысятніцтва, узведзенае ў ранг закона, у ранг нацыянальнай ідэалогіі.

Нагадаем, Расія напала на Украіну 24 лютага 2022 года. У экстранным звароце да расіян з нагоды пачатку вайны Пуцін заявіў пра пагрозу Расіі праз пашырэнне NATO на ўсход, стварэнне варожай «анты-Расіі» на прылеглых тэрыторыях, нагадаў, што самаабвешчаныя ЛНР і ДНР звярнуліся да Крамля з просьбай абараніць людзей, «якія цягам васьмі гадоў зазнаюць здзекі, генацыд з боку кіеўскага рэжыму», і сказаў, што Расія будзе імкнуцца «да дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны».