Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  2. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  3. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  4. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  5. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  6. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  7. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  10. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  14. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  15. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  16. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  17. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  18. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  19. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
Читать по-русски


Галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі паведаміў прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму, што на захопленай частцы Курскай вобласці створаная вайсковая камендатура. Кіраваць ёю будзе генерал-маёр Эдуард Маскалёў, які раней займаў пасаду камандуючага аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў «Адэса». Украінскі ваенны эксперт, палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан растлумачыў «Новай газеце Еўропа», чым будзе займацца камендатура.

В Судже. Фото: ТСН
У Суджы. Фота: ТСН

Камендант, кажа Світан, будзе адказным за «ўсё ўзаемадзеянне розных відаў і родаў войскаў, якія ўвайшлі на тэрыторыю Курскай вобласці». Пад кантроль Маскалёва пяройдуць усе сілы і сродкі, якія выкарыстоўвае Украіна ў гэтай аперацыі. Другая асноўная задача камендатуры — «забяспечанне нармальнага побыту насельніцтва, што засталося на занятай тэрыторыі»: пастаўкі прадуктаў, тавараў першай неабходнасці і медыкаментаў для цывільнага насельніцтва.

«Камендатура адказвае за ўсе гуманітарныя абавязанні, якія згодна з міжнароднымі правіламі ўскладаюцца на бок, які кантралюе тэрыторыю… УСУ нясуць поўную адказнасць за мірнае насельніцтва, якое жыве на захопленай тэрыторыі. Менавіта УСУ, з пункту гледжання міжнароднага заканадаўства, абавязаныя забяспечваць камфортнае жыццё цывільным. На захопленую тэрыторыю ўжо пастаўляюцца прадукты харчавання і гуманітарная дапамога.

Камендатура будзе займацца пытаннем бежанцаў. Ім дадуць калідор для выхаду як у бок Расіі, так і ў бок Украіны», — дадае Світан.

Паводле эксперта, на захопленай частцы Курскай вобласці «будзе дзейнічаць міжнароднае заканадаўства і ваенныя законы Украіны».

Вайсковец УСУ, знаёмы з сітуацыяй у Курскай вобласці, ананімна расказаў «Новай газеце Еўропа», што сярод ягоных таварышаў па службе няма забітых, але ёсць параненыя з аскепкавымі раненнямі. «Цывільныя ніяк не супраціўляюцца. Большая частка мірнага насельніцтва не супраць прыходу УСУ. Ёсць выпадкі, калі салдат запрашалі ў дамы, дзяліліся ежай, кармілі. Усе кажуць, што на фронт пайшлі толькі асацыяльныя асобы, хто паспадзяваўся на вялікія грошы», — кажа вайсковец.

Украінскі віцэ-прэм'ер Ірына Верашчук раней казала, што з вайскоўцамі прапрацоўваецца магчымы маршрут гуманітарнага калідора для выезду цывільных з Курскай вобласці ў Сумы.

«Адносна гуманітарнага калідора ў бок Расіі: такая магчымасць ёсць, але пры ўмове адпаведнага афіцыйнага запыту з расійскага боку. Пакуль такога запыту не было», — адзначыла міністарка.