Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  2. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  3. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  4. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  5. Снова дорожает автомобильное топливо. Но есть и условно позитивная новость, которая может понравиться водителям
  6. Стало известно, чем сейчас занимается экс-глава ПВТ Валерий Цепкало
  7. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  8. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  11. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  12. Кочанова высказалась о повышении пенсий. Тем временем Фонд соцзащиты населения хвастается, что купается в деньгах
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


У Вялікабрытаніі выдалі кнігу пад назвай «Кантралёр з Беларусі», піша Daily Mail. Яна расказвае пра працэс над былым паліцаем Андрэем Саванюком родам з Брэстчыны — першым і адзіным чалавекам, якога брытанскі суд прызнаў вінаватым у нацысцкіх ваенных злачынствах.

Обложка книги "Контролер из Беларуси. Невероятная правдивая история о Холокосте и единственном британском военном преступнике". Фото: theticketcollector.com
Вокладка кнігі «Кантралёр з Беларусі. Неверагодная праўдзівая гісторыя пра Халакост і адзінага брытанскага ваеннага злачынца». Фота: theticketcollector.com

Аўтары 384-старонкавай кнігі пра ваеннага злачынцу з Беларусі — даследчык Майк Андэрсан і пісьменнік Ніл Хансан.

— Гэта кранальная і пераканаўчая справаздача, заснаваная на інтэрв'ю з ацалелымі і сведкамі. Яна апавядае пра дбайную працу правасуддзя ў расследаванні злачынстваў, якія не становяцца менш жудаснымі ад таго, што былі здзейсненыя так даўно, — піша Daily Mail.

Андрэй Саванюк, суд над якім лёг у аснову сюжэту, — ураджэнец мястэчка Дамачава на Брэстчыне. Пасля пачатку вайны ён адным з першых добраахвотна ўступіў у дапаможную паліцыю. Вылучаўся асаблівай жорсткасцю і энтузіязмам у знішчэнні мясцовага габрэйскага насельніцтва. Пасля таго як падчас пагрому былі схопленыя і забітыя 2900 габрэяў, сам узначаліў атрады, якія высочвалі ўцекачоў. Сведкі расказалі мноства гісторый пра тое, як ён збіваў габрэйскіх жанчын і дзяцей.

Андрей Савонюк. Фото: novychas.by
Андрэй Саванюк. Фота: novychas.by

У 1944 годзе, пасля таго як немцы сышлі з Дамачава, Саванюк збег на Захад. Некалькі месяцаў адслужыў у СС, а потым дэзерціраваў і ўступіў у гусарскі полк Арміі Андэрса.

Урэшце ён асеў у Брытаніі пад выглядам ветэрана, які нібыта ваяваў на баку саюзнікаў. Сваё імя змяніў на Энтані, а прозвішча напісаў на польскі манер праз «w»: Sawoniuk. Працаваў прыбіральшчыкам у бальніцы, потым білетным кантралёрам на чыгунцы, пісала газета The Washington Post.

Тым не менш у СССР яго пачалі шукаць практычна адразу пасля вайны. Як расказваў TUT.BY, у 1951-м злачынец напісаў ліст брату ў Дамачава: так савецкія спецслужбы даведаліся, што ён жывы. Але ў гады халоднай вайны не было шанцу прыцягнуць яго да адказнасці.

У канцы 1980-х СССР перадаў брытанскім уладам інфармацыю пра 96 ваенных злачынцаў, якія хаваюцца на Захадзе. Сярод іх быў і Саванюк.

Статья о Савонюке в The Daily Telegraph. Крайнее фото слева — Савонюк в 1948 году. По центру — во время службы в полиции, созданной оккупантами в Домачеве. Крайнее фото справа — Савонюк в 1999 году во время суда
Артыкул пра Саванюка ў The Daily Telegraph. Крайняе фота злева — Саванюк у 1948 годзе. У цэнтры — падчас службы ў паліцыі, створанай акупантамі у Дамачаве. Крайняе фота справа — Саванюк у 1999 годзе падчас суда

У 1995-м Скотланд-Ярд пачаў расследаванне, сабраўшы 90 тысяч старонак дакументаў і апытаўшы сотні сведак у Беларусі, Расіі, Нідэрландах і Ізраілі, і праз чатыры гады беларус нарэшце паўстаў перад судом.

Дарэчы, яшчэ адзін чалавек, пра якога апавядае выдадзеная ў Брытаніі кніга, — Бэн-Цыён Блюштэйн, былы сябар дзяцінства Саванюка. Пасля вайны ён з’ехаў у Ізраіль, а на працэсе стаў галоўным сведкам абвінавачання.

На судзе Саванюку выставілі абвінавачванні ў забойстве габрэяў на акупаваных немцамі тэрыторыях. Ён іх адмаўляў, запэўніваючы, што яго агаварылі на загад КДБ, аднак калегія прысяжных прызнала яго вінаватым у забойствах 18 габрэяў — так былы паліцай стаў адзіным чалавекам, якога ў Вялікабрытаніі судзілі па законе аб ваенных злачынцах.

Саванюк атрымаў два пажыццёвыя зняволенні і памёр натуральнай смерцю ў турме ў 2005-м — яму было 84 гады.