Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  7. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


Амерыканка Келсі Хэтчэр 19 і 20 снежня нарадзіла дзвюх дзяўчынак. Нараджэнне двайнят ці блізнят — не самая рэдкая падзея. Ды і для самой жанчыны гэтыя роды былі ўжо чацвёртымі. Аднак гэтая яе цяжарнасць была вельмі незвычайнай: двух новых дзяцей Келсі вынасіла адначасова ў дзвюх матках. Справаздачу пра ўнікальныя роды апублікаваў сайт Універсітэта Алабамы ў Бірмінгеме, у бальніцы якога нарадзіліся дзяўчынкі.

Келси держит новорожденную Ребел, а ее муж Калеб - Рокси. Фото: Андреа Марби, uab.edu
Келсі трымае нованароджаную Рэбел, а яе муж Калеб — Роксі. Фота: Андрэа Марбі, uab.edu

Пра перадгісторыю ўнікальнага з’яўлення на свет малых мы расказвалі ў лістападзе. Келсі Хэтчэр даведалася пра асаблівасці свайго развіцця, якая сустракаецца ў 0,3% жанчын, у 17-гадовым узросце (цяпер ёй 32 гады). У яе падваенне маткі — то-бок дзве асобныя маткі, правая і левая, кожная з уласнай шыйкай. З таго часу Келсі тройчы была цяжарнай і без ускладненняў нарадзіла траіх дзяцей. А вось чацвёртая цяжарнасць прынесла сюрпрыз: у кожнай з матак знайшлі па дзіцяці. Паводле ацэнак медыкаў, гэта сапраўды вельмі рэдкі выпадак — яго імавернасць яны ацэньваюць як адзін шанец на мільён. Паводле прагнозаз медыкаў, унікальная двойня мусіла з’явіцца на свет пад Каляды — 25 снежня.

Унікальная цяжарнасць Келсі Хэтчэр працякала без асаблівых сюрпрызаў. Паводле ацэнак медыкаў, яе двайняты развіваліся нават у больш «камфортных» умовах, чым «звычайныя». Падчас тыповай цяжарнасці двойняй яна развіваецца ў адной матцы, што абмяжоўвае прастору для кожнага дзіцяці і павялічвае імавернасць заўчасных ці ранніх родаў. Кожнае ж з дзяцей Келсі мела ўласныя матку, плацэнту і пупавіну, што давала ім больш прасторы і рэсурсаў для росту і развіцця.

Келси Хэтчер на УЗИ на 35 неделе беременности. Фото: Дженнифер Алсабрук-Тернер, uab.edu
Келси Хэтчэр на УГД на 35-м тыдні цяжарнасці. Фота: Джэніфер Алсабрук-Тэрнэр, uab.edu

Самаадвольных родаў у жанчыны не адбывалася, таму медыкі вырашылі іх стымуляваць. Пры гэтым ёй прызначылі дзвюх акушэрак для родадапамогі і назірання за кожнай з матак. Келсі расказвае:

— Калі ў мяне пачаліся схопкі, яны не былі адначасовымі (для розных матак. — Заўв. рэд.), а ішлі ў межах некалькіх секунд адна за адной. Я таксама адчувала, што кожны бок сціскаецца ў розных месцах.

Яе правая матка, на «рахунку» якой ужо былі дзве цяжарнасці, аказалася гатовай да родаў раней. У 19.45 увечары 19 снежня з яе натуральным шляхам нарадзілася дзяўчынка Роксі вагой 3,4 кг. Пасля гэтага Келсі, перажываючы пасляродавы працэс у правай матцы, пачала нараджаць левай. Фактычна яна адчувала схопкі, кормячы грудзьмі ўжо народжаную дзяўчынку. Крыху больш чым праз 10 гадзін пасля нараджэння першай дзяўчынкі, у 6.10 раніцы 20 снежня, з дапамогай кесарава сячэння на свет з’явілася яе сястра, Рэбел. Яе вага склала 3,3 кг.

Двойняшик Рокси (родилась естественным путем 19 декабря в 19.45) и Ребел (родилась с помощью кесарева сечения 20 декабря в 6.10). Фото: Андреа Мабри, uab.edu
Двайняты Роксі (нарадзілася натуральным шляхам 19 снежня ў 19.45) і Рэбел (нарадзілася з дапамогай кесарава сячэння 20 снежня ў 6.10). Фота: Андрэа Марбі, uab.edu

Цікава, што з пункту гледжання медыцыны нельга даць адназначнага адказу на пытанне, ці двайняты Роксі і Рэбел. Тыповая цяжарнасць двойняй вызначаецца як развіццё двух дзяцей у адной матцы падчас адной цяжарнасці. Унутры Келсі дзеці раслі ў розных матках. Але пры гэтым яны развіліся з дзвюх яйкаклетак, якія былі аплодненыя падчас аднаго цыклу авуляцыі. То-бок цяжарнасць Роксі і Рэбел была ўсё ж «агульнай». На думку прафесара аддзялення мацярынска-плодавай медыцыны Універсітэта Алабамы ў Бірмінгеме, доктара Рычарда Дэвіса, дзяўчынак можна лічыць двайнятамі:

— Урэшце, у адным жываце адначасова аказаліся двое немаўлят. Проста ў іх былі розныя «кватэры».

Чытайце таксама