Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  2. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  3. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  4. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  12. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
Читать по-русски


Навукоўцы распрацавалі гідрагель, які можа загойваць пашкоджаную сардэчную тканку. Пра гэта 14 лютага паведаміла выданне SciTechDaily.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Mara Ket, unsplash.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Mara Ket, unsplash.com

У сувязі з тым, што 14 лютага ў многіх краінах адзначаецца свята закаханых, навукоўцы пажартавалі, што стварылі такі падарунак для «гаення разбітых сэрцаў».

Даследчыца з канадскага Універсітэта Ватэрлоа доктар Элізабет Прынс аб’ядналася з калегамі з Універсітэта Таронта і Універсітэта Дзюка, каб распрацаваць сінтэтычны матэрыял з выкарыстаннем нанакрышталікаў цэлюлозы, атрыманых з драўнянай масы. У выніку яны стварылі такі матэрыял, які імітаваў валакністыя нанаструктуры і ўласцівасці тканак чалавека і ўзнаўляў усе іх ўласцівасці.

Доктар Прынс адзначыла, што гідрагелі, якія імітуюць чалавечыя тканкі, можна ўводзіць у арганізм чалавека для аднаўлення пашкоджанняў — да прыкладу, пацыентам, якія перанеслі сардэчны прыступ.

Адзначаецца, што гідрагель можа не толькі загойваць пашкоджаныя тканкі, але і дапамагчы ў лячэнні рака: навукоўцы выкарыстоўвалі яго для стымулявання росту невялікіх копій пухлін, атрыманых з донарскай тканкі. Так яны змаглі праверыць эфектыўнасць пэўных лекаў, якія прызначаюцца канкрэтнаму пацыенту. Гэтае вынаходніцтва цяпер дазволіць праводзіць персаналізаванае лячэнне анкахворых.