Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  3. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  4. «Мы сделали больше, чем любая другая страна». Трамп назначил День Победы во Второй мировой войне в США
  5. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  6. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  7. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  9. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  10. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  13. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  14. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
Читать по-русски


Барэц грэка-рымскага стылю Кірыл Маскевіч заявіў, што не задаволены ўмовамі, у якія пастаўленыя беларусы на міжнародных спаборніцтвах, паведамляе Sport5.by.

Олимпийский флаг. Фото: пресс-служба МОК
Алімпійскі сцяг. Фота: прэс-служба МАК

«Калі толькі нас дапусцілі, а барцоў дапусцілі аднымі з першых, мы радаваліся любым умовам. Але, выступаючы ўжо паўгода і падымаючыся на п’едэстал, калі замест сцяга ўздымаецца нейкі белы квадрацік, а замест гімна грае нейкая незразумелая музыка, якую ты чуеш упершыню, на душы непрыемна», — сказаў Маскевіч, які заваяваў ліцэнзію на Гульні ў Парыж.

Паводле спартоўца, «трэба аддаць належнае нашай федэрацыі, якая дома сустракае са сцягам і гімнам». Гэта дадае Кірылу «яшчэ большай радасці ад перамог».

Маскевіч стаў уладальнікам бронзы лютаўскага чэмпіянату Еўропы. Украінец Жан Белянюк, які таксама быў трэцім (у барацьбе ўручаюць два бронзавыя медалі) пасля ўзнагароджання адмовіўся фатаграфавацца з беларусам.

Нагадаем, 8 снежня мінулага года выканаўчы камітэт МАК прынял рашэнне пра тое, што беларусы і расіяне змогуць выступіць на Гульнях у Парыжы 2024 года ў нейтральным статусе. У такім статусе будуць дапушчаныя толькі індывідуальныя атлеты, якія пройдуць кваліфікацыю ў рамках наяўных крытэраў адбору. Спартоўцы і персанал, якія «актыўна падтрымліваюць вайну», не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў спаборніцтвах. Гэта датычыць і тых, у каго ёсць кантракт з вайсковымі арганізацыямі ці органамі бяспекі. На АГ-2024 не атрымаюць запрашэння чыноўнікі і чальцы ўрадаў. Таксама будуць забароненыя беларускі і расійскі сцягі, гімны і любое абазначэнне нацыянальнай прыналежнасці.

Чытайце таксама