Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  9. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  10. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  11. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


У Бельгіі маладыя вярнуліся дадому і не маглі знайсці ўваходу, бо дом быў абкладзены скрынямі з півам. Пра гэта паведамляе Daily Star.

Фото: Jam Press
Абкладзены скрынямі піва дом. Фота: Jam Press

Выявілася, што пастараліся іх сябры. Яны «ўпрыгожылі» дом дзвюма тысячамі скрыняў піва. Так яны падтрымалі бельгійскую традыцыю, калі сябры робяць маладым сюрпрыз па вяртанні дадому.

Праўда, гэтым разам у сяброў пары быў яшчэ адзін стымул пастарацца — яны хацелі перасягнуць папярэднія барыкады. У чэрвені іншым маладым забарыкадавалі дом 480 скрынямі, але «рэкорд» пратрымаўся ўсяго некалькі тыдняў, бо яшчэ адным маладым абклалі жыллё 700 скрынямі.

«Увесь дом Джэрэмі і Майтэ быў абнесены, яны нікуды не змогуць трапіць. Калі яны вернуцца дадому, ім давядзецца нешта прыдумаць. Можа, разбіць намёт у садзе», — расказаў натхняльнік гэтага плана, адзін з сяброў маладых.

Дарэчы, такі падарунак стаў магчымы дзякуючы таму, што ў сям'і сябра ёсць свой бровар. Каб дадаць барыкадзе больш бляску, сябры пары выкарысталі частку скрыняў ружовага колеру, з якіх выклалі сэрца, астатнія — сінія.

«Адзін з нашых сяброў — архітэктар, ён намаляваў план. На „будоўлі“ працавалі каля дзесяці чалавек», — дадаў аўтар ідэі.

Дарэчы, для маладых сюрпрыз не такі сумны, як можа падацца, бо скрыні не пустыя, а напоўненыя бляшанкамі з улюбёным напоем жаніха. Як толькі яны вып’юць усё, то змогуць здаць скрыні і «зарабіць» прыстойную суму ў памеры 4200 еўра.