Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  2. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  3. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  4. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  5. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
Читать по-русски


Неўтаймавальная прапагандыстка Вольга Бондарава вядомая выступамі ў сацсетках у падтрымку ўлады, але цяпер яна вырашыла раскрытыкаваць фармальна другую асобу ў дзяржаве — старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву. Нагодай стала выказванне апошняй пра тое, што ў Беларусі «не абараняюцца» ад «чужых ідэй», да якіх Бондарава адносіць і ЛГБТ.

Наталья Кочанова. Фото: TUT.BY
Наталля Качанава. Фота: TUT.BY

Наталля Качанава 19 верасня выступіла на Еўразійскім жаночым форуме ў Санкт-Пецярбургу. Там старшыня Савета Рэспублікі заявіла, што беларусы не будуць «падтрымліваць у сваёй краіне тыя каштоўнасці, якія навязвае нам Захад, гэта за межамі свядомасці нашага беларускага грамадства».

Аднак другая частка гэтага выказвання расчаравала Вольгу Бондараву: як вынікае са словаў Качанавай, у Беларусі няма патрэбы «абараняць традыцыйныя каштоўнасці» на заканадаўчым узроўні, бо і грамадзяне краіны і так паводле іх жывуць.

«Тэма абароны традыцыйных каштоўнасцяў не можа не хваляваць любога нармальнага чалавека ў нашай краіне, як і ў любой іншай. Але мы не абараняемся. Чаму мы павінныя абараняцца? Мы добра памятаем сваю гісторыю, шануем традыцыі, паводле якіх развіваецца нашая дзяржава, і жывём так, як лічым патрэбным, як жылі нашыя старэйшыя пакаленні. <…>

У 2022 годзе мы праводзілі рэферэндум па ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у Канстытуцыю. Адно з пытанняў, якое хвалявала нашых людзей, датычыла таго, каб мы прапісалі, што шлюб — гэта саюз паміж мужчынам і жанчынай. Людзей гэта турбавала, бо праз мяжу — у Еўропе — прапагандуюцца і вызнаюцца чужыя нам ідэі. <…>

Таму мы ў Беларусі ад гэтага не абараняемся, а жывём сваім розумам», — заявіла Качанава.

«Сумна, што мы не абараняем грамадства ад разбэшчвальнікаў», — пракаментавала гэтую заяву Бондарава ў сябе ў сацсетках.

Яна прыгадала Качанавай яе выказванне двухгадовай даўніны пра тое, што ў Беларусі можа быць прыняты закон пра забарону прапаганды ЛГБТ (у трактоўцы актывісткі — нават не «можа быць», а «будзе прыняты»). Нагадаем, у снежні 2022 года палітык заявіла, што ў нашай краіне, «напэўна, давядзецца прымаць» такі закон на прыклад суседняй Расіі.

«Грош цана яе ранейшым словам», — абурылася Бондарава.

Прапагандыстка лічыць, што ў Беларусі «ніводная ініцыятыва ў абарону дзяцей ад вычварэнцаў, а краіны — ад замежных агентаў не праходзіць», і тлумачыць гэта ЛГБТ-лобі, якое «добра працуе».

«Вось бы гэтак жа добра, але ў адваротны бок працавалі палітыкі гетэрасэксуальных поглядаў», — напісала Бондарава, выказаўшы здагадку, што «яны, відаць, пад абцасам» у ЛГБТ-супольнасці.

Невядома, ці адрэагавала сама Наталля Качанава на гэты допіс прапагандысткі і ці заўважыла яго наогул. Аднак раней Бондарава ўжо сутыкалася з наступствамі праз тое, што атакавала «няправільную» цэль: напрыклад, ёй даводзілася выбачацца пасля скаргі на начальніка абласной міліцыі і тлумачыць свае паводзіны пасля выпаду супраць нявесткі Лукашэнкі.