Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  9. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  10. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  11. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


/

Беларуска адпрацавала начную змену ў краме адзення, размешчаным у гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk у сталіцы. У TikTok яна паказала, якія задачы выконвала. У каментарах некаторыя гледачы напісалі, што такая праца можа быць шкоднай для арганізма, ды і плацяць за яе мала.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Рыхтавацца да начной змены беларуска пачала ў 18.15. Пры гэтым яна рабіла ўсё тое ж, што і чалавек, які збіраецца раніцай: прыняла душ і прывяла сябе ў парадак, перакусіла, у кантэйнер сабрала прадукты. Пасля 20.00 дзяўчына выйшла з дому. Дарогай яна заскочыла ў краму і купіла там ласункі і трыкатажныя пальчаткі (яны патрэбныя былі для працы). Да Galleria Minsk блогерка дабіралася транспартам, дарога ў яе заняла 50 хвілін. У 22.00 ціктокерка прыступіла да працы.

У краме задачай дзяўчыны было прыводзіць у парадак стэлажы і вітрыны, акуратна складаць рэчы, якія днём разварушылі наведнікі. Падчас змены ў яе было тры дзесяціхвілінныя перапынкі: пасля паўночы, у 03.00 і каля 07.00. У 08.00 супрацоўніца скончыла працу і пайшла дадому.

@sunsarikk Мой первый опыт ночной смены, в целом, я думала будет хуже #ночнаясмена #работа #влог #магазин #магазинодежды #galleria ♬ i walk this earth all by myself — Ekkstacy

«Звычайна мы паспяваем усё зрабіць раніцай да адкрыцця, але часам даводзіцца выходзіць у ноч. Была поўная перастаноўка залы і выдача вясновай калекцыі», — патлумачыла аўтарка неабходнасць начной змены.

Таксама яна адзначыла, што пакупнікам «цаны няма», калі яны не пакідаюць пасля сябе рэчы ў прымяральні і не вешаюць іх у зале, а кладуць на спецыяльны стол на выхадзе. Ціктокерка напісала, што начная праца ў краме адзення — гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. У такі час сутак у гандлёвым цэнтры ёй было зусім не страшна: аказваецца, там поўна супрацоўнікаў, некаторыя з іх праводзілі тэхнічныя працы.

Некаторыя гледачы зацікавіліся такой працай і ўдакладнялі ў ціктокеркі, колькі за яе плацяць. Але былі людзі, якія паведамлялі, што за гэтую працу шмат грошай не атрымаеш, да таго ж яна шкодная, «здароўе забіваецца ў хлам». Хоць частка каментатараў лічыла, што ўсё гэта індывідуальна і залежыць ад пераваг канкрэтнага чалавека.

Вось некаторыя водгукі гледачоў:

  • «Я б хацела так працаваць. Людзей няма, ніхто не бесіць, працуеш сабе спакойна, і ні з кім гаварыць не трэба. Наогул кайф».
  • «Добра, калі заўсёды жывеш у такім рэжыме. Але гэта досыць праблемна ў нашым свеце. Бо ўсё роўна многія сацыяльна-грамадскія рэчы ты не зможаш зрабіць ноччу».
  • «Паверце, начная змена — гэта пекла. Я адзін раз адпрацавала і думала, што здохну: збіўся ўвесь рэжым сну».
  • «Тры разы ў ноч выходзіла і з кожным разам усё горш сябе адчувала».
  • «Даволі складаная праца. У прынцыпе, 12 гадзін вытрымаць цяжка, а ўначы арганізм жудасна хоча спаць, кава ці энергетыкі не ратуюць. А чацвёртай раніцы ўжо будзеш як лялька, з жаданнем заснуць на падлозе».
  • «Усё індывідуальна. Вельмі люблю начныя змены, спаць я больш хачу менавіта ў дзённыя».
  • «Я працаваў у ноч. Афігенна, начальства няма, і ніхто галавы не „есць“».