Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  3. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  4. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  5. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  6. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  7. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  12. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
Читать по-русски


На YouTube-канале Алы Пугачовай з’явіліся дзве новыя музычныя кампазіцыі, абедзве прысвечаныя ваеннай тэматыцы. Адна з іх ужо публікавалася ў суполцы прыхільнікаў творчасці спявачкі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», але пазней была выдаленая з пазнакай: «Песня выдаленая да афіцыйнага рэлізу», піша «Холод».

Песні называюцца «Мама» і «Поцелуй войны». Тэкст першай кампазіцыі выбудаваны вакол дыялогу маці і яе загінулага на вайне сына. Другая, паводле інфармацыі СМІ, напісаная па матывах Свірска-Петразаводскай аперацыі 1944 года, падчас якой быў вызвалены горад Петразаводск і разгромленая вялікая частка фінскіх войскаў на тэрыторыі СССР.

«Поцелуй войны» ўжо выкладваўся на YouTube, але ў мужчынскім выкананні. На канале Пугачовай таксама гаворыцца, што яна сама напісала тэкст для песні «Мама». На гэты момант спявачка не каментавала выхаду новых кампазіцый у сваіх сацыяльных сетках і не расказвала, якім менавіта падзеям і рэальным асобам яны прысвечаныя.

Ала Пугачова і яе муж Максім Галкін пакінулі Расію пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, Галкін публічна выступае супраць дзеянняў расійскіх уладаў і быў прызнаны «замежным агентам», спявачка выказвалася ў ягоную падтрымку.

Пасля ад’езду пары расійскія прапагандысты неаднаразова спрабавалі стварыць вобраз «кінутай і забытай усімі» спявачкі, заяўляючы, што на яе юбілей не прыехалі ні муж, ні сябры, а ёй самой зычылі «быць бліжэйшай да Радзімы — і фізічна, і маральна». Расійскія дэпутаты прапаноўвалі забраць у яе маёмасць у Расіі і абвясціць «замежным агентам», Аднак Мінюст паведамляў пра адсутнасць падставаў для прыняцця такога рашэння.

Таксама праўладны тэлеканал НТВ выпусціў серыю фільмаў, у якіх абвінаваціў Пугачову ў арганізацыі заказнога забойства серыйнага даносчыка Віталя Барадзіна, а таксама ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі. Барадзін сцвярджае, што напісаў на спявачку заяву ў ФСБ і Следчы камітэт, а таксама папрасіў пазбавіць яе дзяржаўных узнагарод. На гэты момант улады ніяк не адрэагавалі на сцверджанні даносчыка.