Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  2. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


Федэральны ўрад Германіі паведаміў Беларусі пра прыпыненне з 1 студзеня 2025 года дзеяння пагаднення пра пазбяганне двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў ФРГ, піша «Позірк».

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Ведамства звярнула ўвагу на той факт, што 1 чэрвеня 2024 года Мінск прыпыніў «дзеянне асобных палажэнняў» гэтага пагаднення.

«Рэспубліка Беларусь не выканала патрабавання ўрада Германіі пра аднаўленне дзеяння гэтых палажэнняў, — гаворыцца ў паведамленні. — Урад Германіі разглядае гэта як істотнае парушэнне пагаднення ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй пра права міжнародных дамоваў. Калі Рэспубліка Беларусь адменіць частковае прыпыненне дзеяння пагаднення, урад Германіі разгледзіць магчымасць скасавання поўнага прыпынення пагаднення».

Згаданае пагадненне было падпісанае 30 верасня 2005 года і ўступіла ў сілу 31 снежня 2006-га. Гэтым дакументам бакі замацавалі жаданне «спрыяць развіццю ўзаемных эканамічных сувязяў шляхам ліквідацыі падатковых перашкодаў».

У Германіі дзеянне пагаднення распаўсюджвалася, напрыклад, на падаходны падатак (Einkommensteuer), падатак з карпарацый (Korperschaftsteuer), падатак на капітал (Vermogensteuer) і прамысловы падатак (Gewerbesteuer), у Беларусі — на падатак на даходы і прыбытак, падаходны падатак з фізічных асобаў, падатак на нерухомасць і зямельны падатак.

Нагадаем, Беларусь з 1 чэрвеня 2024 года прыпыніла выкананне некаторых міжнародных дамоваў пра пазбяганне падвойнага падаткаабкладання (яны дазваляюць унікаць сітуацыі, калі адны і тыя ж даходы падпадаюць пад падаткі ў дзвюх розных краінах). Тэрмін дзеяння гэтага рашэння Мінска — да 31 снежня 2026 года.

Пад абмежаванні трапілі тры палажэнні — пра дывідэнды, працэнты і даходы ад адчужэння маёмасці. У спіс краін, з якімі прыпыняецца выкананне некаторых палажэнняў міжнародных дамоваў, увайшлі ў тым ліку ЗША, Францыя, Данія, Польшча, Швецыя, Бельгія, Літва, Латвія, Нідэрланды, Чэхія, Германія, Вялікабрытанія. Агулам — 27 краін.